Грамадства44

Бабры атакавалі цэнтр Мінска

У рэдакцыю Onlíner напісала чытачка, якая заўважыла, што ў сталічным скверы «Старасцінская Слабада» бабры пагрызлі ствалы дрэў.

— На днях звярнула ўвагу, што ў скверы каля метро «Няміга» бабры зноў пашкодзілі дрэвы. Я ўпэўнена, што гарадскія службы ў курсе праблемы, таму што гэта паўтараецца не раз. Чаму нельга загадзя абгарнуць усе дрэвы на гэтай тэрыторыі, паблізу вады, металічнай сеткай? Кошт пытання — тры капейкі, — задала пытанне мінчанка. 

Журналісты ўдакладнілі ў «Зелянбудзе» Цэнтральнага раёна Мінска, ці ведаюць там пра праблему.

— Калі мы заўважаем, што дрэвы пашкоджаныя бабрамі, аператыўна прымаем меры: афарбоўваем пашкоджаную частку ствала і абмотваем сеткай-рабіцай, каб прадухіліць гібель раслін. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў трымае на кантролі гэтае пытанне. Яны адбіраюць баброў з гарадскога асяроддзя і вывозяць іх за межы сталіцы, — растлумачылі ў «Зелянбудзе».

Каментары4

  • Казік
    25.10.2024
    гэта канадскі бобр, інвазіўны від. З бабрамі такая ж катастрофа як с залатарнікам. У мінулыя часы папуляцыя еўрапейскага бабра зменьшылася, таму у "дапамогу" завезлі з Канады. І зрабілі памылку, канадзец пачаў выціскаць еўрапейскага бабра. Ён не змешваецца з еўрапейскім, мае больш агрэсіўны характар, не баіцца людзей, галоўнае - грызе зашмат дрэваў, не для патрэбы, а проста так для "задавальння". Вынішчыць яго цяжка бо знешне ён не адрозніваецца ад еўрапейскага віду
  • krwbbr
    25.10.2024
    гэта квадрабоберы
  • Не кажы - рабі!
    25.10.2024
    Бабры не рабы!

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі57

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Чудзянцоў выйшаў на свабоду і сустрэўся з Пратасевічам16

65-гадовага Антона з «Зелянбуда» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Буйны адукацыйны цэнтр «Лідар» ужо месяц як не працуе1

Ад імя «Белай Русі» рассылаюцца лісты аб вылучэнні Качанавай у прэзідэнты8

Лідчук «на слабо» зняў штаны пасярод бара 4

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку11

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі57

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →