У гурта «Пятля прыхільнасці» выйшаў новы альбом — цалкам на беларускай мове
Сёмы студыйны рэліз называецца «Суперпазіцыя» і складаецца з васьмі трэкаў. Адзін з іх — «Квант» — ужо выходзіў у фармаце сінгла. Таксама ў альбом увайшла абноўленая версія песні «Жыццё як жах».
«Альбом аб пачуццях назіральніка за катом Шродынгера. У ролі ката — наша з вамі агульная будучыня. Аб роспачы, праз прызму якой усё ўжо выглядае мёртвым, і надзеі, якая дазваляе бачыць яго жывым. Пра невыноснасць перажывання суперпазіцыі аб'екта наш новы поп-альбом», — так характарызуе яго сам гурт.
Паслухаць альбом можна па спасылках: Spotify, Yandex, YouTube, Apple Music.
У лістападзе «Пятля прыхільнасці» едзе ў вялікі еўрапейскі тур. Даты, гарады і спасылкі на квіткі можна адшукаць тут.
Каментары
Калі ласка, паспрабуйце пісаць тэксты, калі ў вас добры настрой і пробліскі веры ў светлае будучае. Тады такія песні мы зможам спяваць у вызваленай ад рэжыму Беларусі. І сёння: каб абуджаць волю, веру ў перамены, у перамогу над злом.
Вельмі не хапае такіх тэкстаў.
А музыка проста топ!