Грамадства11

Мінздароўя б'е трывогу — высокатэхналагічнае абсталяванне для дзіцячых хірургаў у крытычным стане

У Міністэрстве аховы здароўя б'юць трывогу з нагоды высокатэхналагічнага абсталявання для дзяцей. Па звестках ведамства, знос яго набліжаецца да 100%. Пра гэта гаворыцца ва ўнутранай справаздачы «Вынікі працы органаў і арганізацый аховы здароўя ў 2023 годзе», якую «Люстэрка» атрымала з дапамогай «Белпола».

Пацыент РНПЦ дзіцячай хірургі. Фота: dhc.by

— Зношанасць высокаспецыялізаванага абсталявання (звыш дзесяці гадоў) у цяперашні час набліжаецца да 100%, — гаворыцца ў справаздачы Міністэрства аховы здароўя. — Крытычная сітуацыя склалася з лапараскапічным, эндаскапічным абсталяваннем і інструментамі ў абласных і міжраённых бальніцах.

Практычна ўсё наяўнае ў рэгіёнах эндаскапічнае абсталяванне (80,5%) — сярэдняга і нізкага ўзроўню, што не дазваляе правесці паўнавартасныя дыягнастычныя даследаванні і абцяжарвае вызначэнне дыягназу, асабліва ва ўзроставай групе да года.

Ведамства кажа, што ў краіне ёсць праблемы і са спецыялізаваным эндаскапічным абсталяваннем, каб праводзіць калонаскапію дзецям, малодшым за пяць-сем гадоў, і гнуткую бронхаскапію дзецям да дзесяці гадоў. Таму з усіх бронхаскапій, праведзеных у краіне ў 2023 годзе, 83% прайшлі ў РНПЦ дзіцячай хірургіі і Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

— За апошнія 30 гадоў не было цэнтралізаваных закупак эндаскапічнага абсталявання для дзяцей, за апошнія 15 гадоў — закупак спецыялізаванага лапараскапічнага абсталявання для дзяцей, — агучвае прычыну жаласнага стану Міністэрства.

У кароткатэрміновай перспектыве вырашаць праблему прапануюць, арганізаваўшы цэнтралізаваную закупку сучаснага відэаэндаскапічнага абсталявання (гнуткая эндаскапія) і лапараскапічных інструментаў. У доўгатэрміновай — кажуць пра неабходнасць «сістэмнага падыходу» да закупак абсталявання. Чаму гэтыя меры не распачалі раней, у справаздачы не сказана.

Па даных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі хірургічная дапамога дзецям аказваецца ў РНПЦ дзіцячай хірургіі, а таксама ў шасці абласных і пяці міжраённых хірургічных аддзяленнях. Таксама ў пяці буйных раённых хірургічных аддзяленнях для дарослых ёсць месцы для дзяцей. Усяго на канец 2023 года ў краіне было 669 хірургічных ложкаў для дзяцей (уключаючы 145 у РНПЦ дзіцячай хірургіі).

Каментары1

  • Alex
    25.10.2024
    Что-то мне кажется, что это просто кто-то очень умный заранее планирует приличный распил бюджетных денег. Если распил загнать в годовой план, то это уже не распил, а "осваивание выделенных средств" )

Што ў беларускай эканоміцы добра, а што можа выбухнуць? Адказвае эканаміст3

Што ў беларускай эканоміцы добра, а што можа выбухнуць? Адказвае эканаміст

Усе навіны →
Усе навіны

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

Універсам «Цэнтральны» зноў выставілі на продаж5

Юрый Чыж пайшоў у малочны бізнэс у Расіі. Як атрымліваецца?2

Германія і ЗША блакіруюць запрашэнне да ўступлення ў НАТА для Украіны, але не толькі яны21

У Беларусі прадаюць будынкі сядзібы роду ВКЛ, дзе ў свой час працаваў настаўнікам Янка Купала. Колькі просяць?1

Пуціну эксклюзіўна паказалі прататып валюты БРІКС, «якая абрыне даляр». Мы адшукалі арыгінал банкноты, ёсць дзіўнасці са сцягам Беларусі 17

Уладзімір Пугач: Вельмі цяжка сёння ўсведамляць — што Радзіма напаўжывая

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў беларускай эканоміцы добра, а што можа выбухнуць? Адказвае эканаміст3

Што ў беларускай эканоміцы добра, а што можа выбухнуць? Адказвае эканаміст

Галоўнае
Усе навіны →