Свет11

Улады Кыргызстана хочуць памяняць гімн, бо ад цяперашняга «разлятаюцца птушкі»

Спікер парламента Кыргызстана анансаваў змену гімна, «каб яго лёгка спявалі ўсе грамадзяне». Ён прывёў нечаканыя аргументы. 

Нурланбек Шакіеў

Гімн Кыргызстана перапішуць, заявіў спікер парламента Нурланбек Шакіеў. 

«Я неяк чуў, што, калі адзін з экс-прэзідэнтаў паехаў за мяжу і калі прагучаў наш гімн, птушкі, якія сядзелі на дрэвах, разляцеліся. Пасля, калі прагучаў гімн той [прымаючай] краіны, птушкі зноў прыляцелі. Мы перапішам наш гімн, каб яго лёгка спявалі ўсе грамадзяне, ад 5 гадоў да 95 гадоў», — сказаў Шакіеў.

Дзяржаўны гімн Кыргызстана зацверджаны 18 снежня 1992 года, адразу пасля выхаду са складу СССР. 

«Калі мы прымалі гімн, гэта быў час выхаду з Савецкага Саюза, гэта былі першыя крокі на шляху да свабоды. Яго і выконваць цяжка, не кожны кіргіз зможа гэта зрабіць. Гэта — марш. Мы хутка зменім гімн», — заявіў спікер.

Каментары1

  • бабруйчанін
    25.10.2024
    Ну як вам рЭвалюцыянэры Кыргызстана ? Заблытался паўночная ці паўдзенная зараз з.группоўка- улус там пры уладзе.
    Спачатку без вырака следства дэманстратыўна забілі "закона злодзея" аўтарытэт нейкага улуса. Журналістаў пакуль па суду за краты змяшчаюць
    І ў рэшце рэшт да гімна дабралісь ...

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА7

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка незадаволены, што яго адправілі ў «прылазнік»8

Фігурыста, які раней выступаў за Беларусь, злавілі ў ЗША на сэксе з непаўналетняй13

Вясковец у полі наткнуўся на шкілет чалавека. Аказалася, памерлы даўно пайшоў на могілкі і не вярнуўся

Уладзімір Чудзянцоў выйшаў на свабоду і сустрэўся з Пратасевічам16

Беларус дэбютаваў у нью-ёркскай Метраполітэн-оперы2

65-гадовага Антона з «Зелянбуда» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Буйны адукацыйны цэнтр «Лідар» ужо месяц як не працуе1

Ад імя «Белай Русі» рассылаюцца лісты аб вылучэнні Качанавай у прэзідэнты8

Лідчук «на слабо» зняў штаны пасярод бара 4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА7

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА

Галоўнае
Усе навіны →