Многія гледачы чакалі працягу, бо лічылі, што шоу проста пайшло на канікулы. Але сам вядучы абвесціў, што працягу не будзе.
Сяргей Чалы ў эфіры «Обычного утра» падкрэсліў, што выпуск «Ночы з Чалым», які выйшаў у чэрвені, быў не проста апошнім у сезоне, а апошнім наогул.
Аналітык застаецца ў ютубе ў іншых праграмах. Напрыклад, у «Навінах з Чалым» на канале Беларускага расследавальніцкага цэнтра. Там жа будзе працягваць выходзіць і яго эканамічная праграма.
Каментары