Усяго патроху1313

Блогеры аддалі на Камароўцы 190 рублёў за шэсць кілаграмаў садавіны

Як такое магчыма?

Скрын відэа: savushki.fam / TikTok

Пара мінскіх блогераў падзялілася ў тыктоку гісторыяй паходу на Камароўскі рынак па садавіну.

За адносна невялікі пакет агульнай вагою ў 6 кілаграмаў яны аддалі 190 рублёў. Маладыя людзі не ведаюць, ці сапраўды тое, што яны набылі, каштуе столькі, колькі ім давялося заплаціць.

«Сумна з-за цаны. Калі гэта рэальна такая цана. (…) Калі нас як лахоў проста н***лі», — гаворыць малады чалавек.

«Мы не глядзелі. Яна ўзважвала і ўзважвала. І ў канцы сказала цану, — гаворыць дзяўчына і дадае: — Больш мы на рынкі не ходзім. Гэта вельмі дорага».

@savushki.fam

Как вы считаете, оправданая цена?) Больше нас в инст: diankaa_savitskaya

♬ оригинальный звук - SAVUSHKI

У каментарыях падлічылі, што адзін кілаграм садавіны абышоўся блогерам у больш як 30 рублёў.

Некаторыя дзеляцца гісторыямі, як іх надурылі прадаўцы. Іншыя заўважаюць, што маладыя людзі маглі не плаціць, калі не згодныя, і разабрацца на месцы. Можна было таксама вярнуцца і папрасіць пералічыць.

«Куды вы глядзелі? Два дарослыя чалавекі не ў стане пракантраляваць прадаўца і свае пакупкі», — заўважае адзін з каментатараў.

Ёсць і прапановы з'ездзіць на рынак у Табары, дзе добрыя цэны. А вось у Валяр'янава не раяць, бо набылі там «3 хурмы за 43 рублі».

Некаторыя заўважылі ў пакунку блогераў экзатычную садавіну, кшталту пітахаі коштам 20-30 рублёў за штуку, і раяць аўтарам відэа зняць «распакоўку».

У выніку, малады чалавек усё ж вярнуўся на рынак і даведаўся цэны. У новым відэа ён дэманструе «экзатычны яблык» (чэрымою), назву якога не ведае, і расказвае, што за яго давялося заплаціць 21 рубель. «Ён бы мне не ўс*аўся, каб я ведаў, якая на яго цана», — эмацыйна каментуе хлопец.

За адну пітахаю ён аддаў 22 рублі.

«Набралі пафаснай садавіны і яшчэ дзівяцца цэнам», — заўважае адна з карыстальніц.

@savushki.fam

Вот такой финал истории)) Больше нас в инст: diankaa_savitskaya

♬ оригинальный звук - SAVUSHKI

У цэлым людзі пагаджаюцца, што на Камароўскім рынку цэны завышаныя, і сцвярджаюць, што цяпер добры выбар садавіны ў гіпермаркетах.

Сама ж аўтарка відэа заўважае: «Выснова адна — у «Еўраопце» танней».

Каментары13

  • Vazhanio
    02.11.2024
    Уровень журналистики слегка... упал. Ну сняли постанову, с плохим качеством актёрской игры, зачем об этом писать.
  • дочка Максима Дизайнера
    02.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • yzdtcnf fpfhjyrf
    02.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →