Грамадства33

Для беларусаў унутры краіны запрацаваў бясплатны віртуальны адвакат у Telegram

Яго распрацавалі адвакаты, якія абаранялі палітвязняў і былі пазбаўлены ліцэнзій, піша праект Dissidentby.

Дапамагалі ў распрацоўцы праваабаронцы арганізацый «Вясна», Байсол, Байхэлп, Dissidentby і Фонд «Краіна для жыцця».

Бот @advakatby_bot кансультуе па наступных сітуацыях:

  • «Затрымалі вашага блізкага».
  • «Вас выклікаюць у органы».
  • «Вы плануеце перасячы мяжу».
  • «Праблемы ў калоніі ў вашага блізкага».
  • «Атрымаць дапамогу або экстранна эвакуявацца з Беларусі».

Advakatby_bot папярэджвае пра неабходнасць выдаліць чат-бот пасля выкарыстання, аб чым неаднаразова нагадваецца падчас яго праходжання і даецца спасылка на адпаведную відэаінструкцыю.

Кажуць, неўзабаве бот запрацуе ў вэб-версіі, якая будзе дзейнічаць толькі пры выкарыстанні VPN (або ў замежжы), што будзе больш бяспечным для карыстальнікаў у Беларусі.

Каментары3

  • Бартош
    04.09.2024
    серверы тэлеграма знаходзяцца у Расеі. таму карыстацца ботамі гэта сябе падстаўляць
  • Стоп тэлеграм
    04.09.2024
    Людцы, давайце сыходзіць ў Signal. Няма даверу Дураву. Звычнасць да тг не апраўдвае рызыкі.
  • #
    04.09.2024
    вы охренели там совсем делать бот в фсбешной телеге?
    полные придурки или хуже - спецом отрабатываете

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?28

Ці можна прадаць кватэру, за якую яшчэ не выплачаны крэдыт?

У Брытаніі словам года стала слова «brat»2

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту3

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра5

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Галоўнае
Усе навіны →