У Гомелі падлетак праехаў на скейце, зачапіўшыся за тралейбус. Ім ужо зацікавіліся
Відэа, на якім выяўлены момант небяспечнай паездкі, даслаў падпісчык выдання «Моцныя навіны». Паводле яго слоў, інцыдэнт адбыўся 30 жніўня каля 10:20.
«Калі тралейбус крануўся, то падлетак з цяжкасцю ўтрымліваў раўнавагу, ехаў разам з тралейбусам», — паведаміў неабыякавы гамяльчук.
Кіроўца, па словах мужчыны, сам спачатку нават нічога не ўбачыў, але пра падлетка яму паведамілі пасажыры. Тады ён спыніў тралейбус і прагнаў «зачэпера».
Пасля ім зацікавілася міліцыя, якая неўзабаве знайшла хлопца. Аказалася, што той прыехаў на некалькі дзён да гомельскіх сваякоў з Лунінецкага раёна. Цяпер у яго яўна будуць нейкія праблемы.
Каментары