У Мінску затрымалі экстрэмалаў-«зачэпераў». Іх прымусілі прыбіраць вакзал
У Мінску затрымалі 24-гадовага жыхара сталіцы і 20-гадовага жыхара Віцебска, якія пракаціліся звонку на цягніку.
«Маладыя людзі заскочылі на рухомы састаў і праехалі звонку цягніка невялікую адлегласць, пасля чаго зніклі. Каб не быць пазнанымі, яны выкарыстоўвалі меры канспірацыі. Сваю паездку хлопцы запісвалі на відэа, якім падзяліліся ў тэматычнай групе мэсэнджара», — распавялі ў сталічнай міліцыі.
Інфармацыя пра «зачэпераў» паступіла ў міліцыю ад цягніковай брыгады. Маладым людзям па законе пагражаў штраф да 3 базавых велічынь. Але, як паведаміла міліцыя, «выказалі жаданне аказаць дапамогу ў навядзенні парадку на тэрыторыі вакзала».
Каментары