Грамадства1818

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»

Для відэа ў падтрымку вылучэння Лукашэнкі на сёмы прэзідэнцкі тэрмін не толькі масава зганяюць бюджэтнікаў, але і малююць надпісы на асфальце. Прыгадваем, на якія тэрміны каралі беларусаў за сувымерныя надпісы на дарогах. 

Удзельнікі флэшмобу ў падтрымку Лукашэнкі з Бераставіцкага раёна побач з надпісам «Надо» на асфальце. Скрыншот відэа

Прэзідэнцкія выбары 2020 года суправаджаліся ўсімі магчымымі мірнымі формамі пратэсту. Гарады хутка запаланілі надпісы і муралы, у якіх беларусы выказвалі сваю нязгоду з бясконцай рэпрэсіўнай уладай Лукашэнкі, высмейвалі вынікі сфальсіфікаванага галасавання і патрабавалі свабоднай Беларусі. 

Ужо першая ноч супрацьстаяння на станцыі метро «Пушкінская» ў Мінску скончылася гібеллю пратэстоўца. Аляксандр Тарайкоўскі быў застрэлены ў ноч на 10 жніўня сілавікамі, хоць стаяў няўзброены, з паднятымі рукамі. 

Месца забойства, дзе вырас народны мемарыял, стала трагічным сімвалам гераізму і змагання. Яно прыцягвала беларусаў не толькі каб засведчыць свой смутак, але і каб выказаць абурэнне гвалтам і жорсткасцю беларускага рэжыму. 

Побач з дробнымі надпісамі «3%» ды «Жыве Беларусь», на бруку хтосьці ў першыя дні пасля выбараў вялікімі літарамі напісаў «Не забудзем!» 

Надпись "Не забудем" на месте смерти Александра Тарайковского
Надпіс «Не забудзем!» каля станцыі метро «Пушкінская». 15 жніўня 2020 года

Рэжым Лукашэнкі спачатку, здавалася, адступіў пад ціскам усенароднага ўздыму, але пасля знайшоў у сабе сілы адну за адной заціснуць усе магчымасці і задушыць пратэст. 

Людзей сталі запужваць, праводзіць паказальныя акцыі застрашвання і ўводзіць усё больш жорсткія практыкі. Так, у канцы верасня 2020 года, адказваючы на пытанне пра тое, што можа пагражаць тым, хто піша на асфальце, намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аляксандр Башан заявіў, што іх аўтары дарма лічаць, што іх не знойдуць. 

Ён паведаміў, што аўтараў надпісаў яны збіраюцца прыцягваць як да адміністрацыйнай, так і да крымінальнай адказнасці, а таксама будуць спаганяць штрафы. Судзіць збіраліся за хуліганства, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці.

Для аўтараў тых надпісаў, якія, на думку рэжыму носяць «цынічны характар», «падрываюць грамадскія асновы, мараль, маральнасць» або «заклікаюць да парушэння парадку», пракурор пагражаў тэрмінамі ад 3 да 10 гадоў турэмнага зняволення.

«Цынічнымі надпісамі» ў вачах суддзяў без тлумачэння сутнасці цынізму, вядома, станавіліся «3%», «Сыходзь» ці «Жыве Беларусь».

Надпись на тротуаре рядом с местом гибели 10 августа 2020 года участника белорусских протестов Александра Тарайковского (архивное фото 24/08/2022).
Надпіс «Не забудзем!» каля станцыі метро «Пушкінская». Фота: AP — Dmitri Lovetsky

Аўтараў двух вялікіх надпісаў «Не забудзем!» на Пушкіна сапраўды адшукалі і сталі судзіць. Ім ставілі ў віну хуліганства (частка 2 артыкула 339 КК) і наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці (частка 2 артыкула 218 КК).

Па версіі следства, Ігар Самусенка, Дзяніс Граханаў і Уладзіслаў Гуліс ноччу 9 верасня «нанеслі надпіс чырвона-белага колеру на тратуарную плітку, тым самым здзейсніўшы псаванне маёмасці».

sud_grehanov_90.jpg
Ігар Самусенка, Дзяніс Граханаў і Уладзіслаў Гуліс у судзе. Фота: spring96.org

Надпіс «Не забудзем!» абвінавачанне палічыла «цынічным, які абражае пачуцці грамадзян, дэманструе грэбаванне маральнымі каштоўнасцямі, накіраванай на прычыненне шкоды грамадскаму парадку і грамадскай маральнасці». З тым жа поспехам цынічнымі можна было б прызнаць і надпісы «За Радзіму!» ці «Са святам!» — няма сумненняў, што лукашэнкаўскія пракуроры і суддзі далі б рады і такому заданню, калі б яно было пастаўлена.

Справу па другім артыкуле аб знішчэнні маёмасці, праўда, спынілі праз адсутнасць злачыннага дзеяння. Сума шкоды «Гаррамаўтадара» паменшала з 10 тысяч беларускіх рублёў да 255 рублёў.

Дзеля атрымання гэтых грошай за некалькі дзён да суда камунальнікі прыцягнулі некалькіх адзінак тэхнікі і рабілі выгляд, што адмываюць даўно зафарбаваны надпіс «Не забудзем!» з бруку.

Марыя Бабовіч і Максім Паўлюшчык у судзе. Фота: Наша Ніва

8 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіў за адзін з надпісаў «Не забудзем!» паўтара года «хатняй хіміі» Марыі Бабовіч, а Максіма Паўлюшчыка прыгаварыў да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму.

У той жа дзень і ў тым жа судзе вынеслі прысуды і за другі надпіс. Паўтара года «хіміі з накіраваннем» атрымалі Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка, а Уладзіславу Гулісу прысудзілі два гады калоніі строгага рэжыму.

Усе пяць апеляцыйных скаргаў пакінулі без задавальнення, а прысуды — у сіле.

Гэта быў адзін з самых гучных выпадкаў па падобных справах, закліканых застрашыць насельніцтва выказвацца супраць улады хоць якім, самым бяскрыўдным спосабам. Геаграфія судоў адной сталіцай не абмежавалася.

Не менш абсурднае судзілішча адбылося і ў Магілёве. 18-гадовы Сяргей Турунаў у ноч на 15 жніўня, жадаючы выказаць нязгоду з фальсіфікацыяй народнага волевыяўлення, нанёс на асфальт белай фарбай надпісы «3%», «Дзе 80%?» і лічбу 80 у знаку сэрца ў мікрараёне «Юбілейны». Яго на месцы затрымаў старшы прапаршчык вайсковай часці № 6713 унутраных войскаў МУС Яўген Марчанка, які якраз вяртаўся з працы.

Ілюстрацыйнае фота. Надпісы 3% на адмостцы будынка. 

Тады ён абышоўся толькі штрафам за знаходжанне п'яным у грамадскім месцы, а іншых прэтэнзій да хлопца не мелі. Але калі рэпрэсіўная машына запрацавала на поўную моц і былі адпрацаваныя новыя карныя практыкі, то ў канцы лістапада 2020 года пра яго прыгадалі зноў. 

Хлопца абвінавацілі ў псаванні маёмасці, хоць да таго моманту фарба даўно змылася. Дарожна-маставое прадпрыемства заявіла пазоў да яго аб шкодзе амаль на 57 рублёў.

11 сакавіка 2021 года суд Ленінскага раёна Магілёва прысудзіў Турунава да 2 месяцаў арышту і выплаты шкоды камунальнаму прадпрыемству.

Зыходзячы з гэтай судовай практыкі, заўзятым прыхільнікам Лукашэнкі, якія пішуць «Надо!» на асфальце, магло б пагражаць да пары гадоў калоніі строгага рэжыму. І нават калі іхні надпіс суд не палічыў бы цынічным (хоць хто ведае, што насамрэч мелі на ўвазе па гэтым «трэба» ягоныя аўтары), то за псаванне камунальнай маёмасці іх чакалі б не менш як некалькі месяцаў арышту.

Але ж у Беларусі сёння Крымінальны кодэкс працуе толькі ў адзін бок.

Нагадаем, што ўлады Беларусі запусцілі флэшмоб: работнікаў і вайскоўцаў змушаюць прасіць Лукашэнку балатавацца на 7-мы тэрмін. Рашэнне даўно прынятае, масіраваная прапаганда ідзе на поўную моц даўно, але робіцца выгляд, што гэта падданыя просяць Аляксандра Лукашэнку пра гэта як пра вялікую ласку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Лейцар коркавы
    29.10.2024
    Трэба партызаніць, дапісваючы да ягонага расейскай мовай Надо 3,1%
  • Хай абпішуцца
    29.10.2024
    Чарка-шкварачнікам так нада!
  • надоел
    29.10.2024
    вось толькі, глеядзячы не гэтых даярак, хацела пра надоі сказаць... апярэдзіў)

Лукашэнка стаў прадзедам12

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам12

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →