Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»
Захад закрываецца ад Беларусі і Расіі сцяной, а падыходы заходніх краін мяжуюць з генацыдам у адносінах да рускіх і беларускіх грамадзян, заявіў Максім Рыжанкоў.
«Захад сёння закрываецца сцяной, будуе платы. Вы бачыце, што робіцца з пунктамі пропуску на польскім, літоўскім баку. Фактычна гэта такі непрыкрыты падыход да рускіх і беларускіх грамадзян, які мяжуе з генацыдам. Так нельга. Навошта лічыць нас за другі гатунак?» — заявіў Рыжанкоў на Міжнароднай канферэнцыі па бяспецы, што праходзіць у Мінску.
Рыжанкоў дадаў, што Беларусі «ўдаецца ў гэты цяжкі час утрымліваць сябе ад актыўнага ўключэння ў канфлікт» і адыгрываць ролю дзяржавы, якая «спрабуе выбудоўваць агульную міратворчую канфігурацыю ў рэгіёне».
Каментары
На якіх ідыётаў пасля 24.02.2022 разлічаная гэта "міратворчая" лухта? Хіба што на Сіярту (які ніякім чынам не прадстаўляе на канферэнцыі ЕЗ, а толькі свайго карумпаванага боса Орбана) і магчыма Гутэрыша, які марыць аб пенсіі ў выглядзе сінякуры ў Радзе дырэктароў Раснафты, як фройляйн Кнайсль.