Затрыманыя раней акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі выйшлі на свабоду. Пра гэта паведамляе Reform.news са спасылкай на крыніцу з тэатральных колаў.
19 кастрычніка стала вядома пра затрыманне трох артыстаў з асноўнага складу Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Акцёраў асудзілі на 13 сутак па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства).
Сёння артыстаў вызвалілі з ЦІП на Акрэсціна, яны на волі.
Каментары