Пра смерць былога суддзі Віктара Глазкова паведамляе Sputnik, спасылаючыся на ягоных сваякоў. Глазкову было 82 гады.
У 1986 годзе Віктар Глазкоў, будучы суддзёй вайсковага трыбунала Беларускай вайсковай акругі, прысудзіў да расстрэлу аднаго з самых вядомых катаў Хатыні — Рыгора Васюру.
Працэс над Рыгорам Васюрам стаў апошняй гучнай справай па злачынствах падчас Другой сусветнай вайны, якая разглядалася ў савецкія часы. Смяротны прысуд Васюру быў выкананы 2 кастрычніка 1987 года.
Каментары