Бліжэй да канца 2024 году беларускія друкары пачалі выпускаць календары на новы 2025-ы. Настольныя ды насценныя на розны густ. Bellit.by прапануе звярнуць увагу на тры з іх.
Настольны «Ачмурэнны» каляндар з забаўнымі прынтамі, тэматычнымі жартамі, вершамі і прымаўкамі ад выдавецтва «Папуры» (купіць тут).
Да 500-годдзя выдання скарынаўскага «Апостала» выдавецтва «Тэхналогія» падрыхтавала каляндар «Францішак Скарына ў Вільні». «Апостал» — гэта першая дакладна датаваная кніга, выдадзеная ў Вільні. Каляндар змяшчае не толькі зручную прасторную сетку, але і багатую калекцыю візуальных матэрыялаў, звязаных з кнігадрукаром, — ад жывапісу і скульптуры да марак і манет (купіць на сайце выдавецтва).
Насценны каляндар на 2025 год, мастачкай і ўкладальніцай якога ёсць Марыя Каралёва, прысвечаны архітэктурным помнікам Беларусі (купіць тут).
СТУДЗЕНЬ. Дзярэчын. Палац Сапегаў, касцёл і кляштар дамініканаў
ЛЮТЫ. Дуброўна. Высокая сінагога
САКАВІК. Бялынічы. Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў
КРАСАВІК. Койданаў. Кальвінскі збор
ТРАВЕНЬ. Віцебск. Траецкая царква на Пескаваціку
ЧЭРВЕНЬ. Магілёў. Касцёл св. Францыска Ксавера і калегіюм езуітаў
ЛІПЕНЬ. Астрына. Касцёл св. Тарэсы
ЖНІВЕНЬ. Сваятычы. Палац Абуховічаў
ВЕРАСЕНЬ. Ваўкавыск. Вялікая сінагога
КАСТРЫЧНІК. Даўбучкі. Мячэць
ЛІСТАПАД. Маляцічы. Касцёл св. Станіслава
СНЕЖАНЬ. Навадзяткавічы. Палац Слізняў
Каментары