Грамадства66

Лукашэнка сцвярджае, што ЗША пагражалі Беларусі вайной

Высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік спрабаваў аказаць ціск на Беларусь, каб краіна адмовілася падтрымліваць Расію — такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка на Міжнароднай канферэнцыі па бяспецы, што праходзіць у Мінску. 

Паводле слоў Лукашэнкі, нядаўна яму прыйшлося перапісвацца праз пасрэднікаў з адным высокапастаўленым чыноўнікам са Злучаных Штатаў.

«Яны нас палохалі тым, што калі вы не дай бог дапаможаце Расіі і зойдзеце на Украіну праз поўнач, калі вы там нешта там, мы ўвядзём такія санкцыі. Мы з вамі пачнём вайну», — сказаў Лукашэнка.

Паводле слоў Лукашэнкі, у адказ наконт вайны ён напісаў амерыканскаму чыноўніку: «Паспрабуйце».

А што ён напісаў наконт санкцый, не сказаў: «Не буду гаварыць пра адказ», — сказаў ён, бо «мы ж людзі веруючыя». 

Імя суразмоўцы Лукашэнка не раскрыў. 

Раней ён заяўляў, што 18 кастрычніка правёў перамовы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў. 

Ніякай інфармацыі пра гэта з амерыканскага боку не было. У якой ступені яна адпавядае рэчаіснасці, невядома.

У мінулым Аляксандр Лукашэнка не раз пападаўся на заявах, якія не адпавядалі рэчаіснасці і былі заведамай хлуснёй.

Каментары6

  • лязгацель гусеніцамі
    31.10.2024
    Дык значыць сур'ёзныя дзядзі пагразілі пальчыкам - і аграгенераліссімус, надуваючы шчокі, але падціснуўшы хвост, палез назад у будку. Вось яна простая разгадка яго неўдзелу ў вайне, а не нейкія "сігналы Захаду", хітрыя планы Пуціна ці дбанне пра нацыянальныя інтарэсы. Гэта не міфічнае лязганне гусеніц перамагаць і гразіць кулачком у неба.
  • Сымон
    31.10.2024
    А напрыканцы чата Нік (а можа Майк) нічога пра completely nuts не пісаў?
  • Быў такі жарт,
    31.10.2024
    Што Беларусі трэба аб’явіць вайну ЗША, а праз гадзіну капітуліраваць і ўвайсці у склад злучаных штатаў

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны2

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы прапануюць памяняць правілы экстрадыцыі беларусаў

Віцэ-прэм'ера Сербіі звазілі ў госці да сілавікоў2

З 1 студзеня вырасце базавая стаўка

У Мінску адмянілі канцэрт у клубе «Рэактар». Публічны данос на іх рабіла Бондарава6

У бальніцы Ірыны Абельскай некаторых пацыентаў пазначаюць «чорнай меткай»1

У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр14

Гайдукевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы7

На Гомельшчыне замест Хэлаўіна будуць святкаваць Вялесаву ноч1

Беларус наткнуўся ў лесе на дзіўныя «спяваючыя» дрэвы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны2

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны

Галоўнае
Усе навіны →