Усяго патроху1717

Зялёны гном, які ўрываўся ў крамы і надакучаў палякам, аказаўся зусім не з Беларусі. Вось хто ён

Учора блогер Crawly пакінуў Польшчу. Многія палякі, стомленыя ягонымі выхадкамі, спадзяюцца, што назаўсёды. «Наша Ніва» даведалася яго сапраўднае імя і адкуль ён прыехаў у Варшаву.

Зялёны гном і пранкер Crawly, які яго іграе. Фота з сацсетак

Улетку ў сацсетках завірусіліся відэа хлопца, які ў вобразе гнома ўрываецца ў крамы і рэстараны. Там ён палохаў ахоўнікаў і наведвальнікаў, а яшчэ інсцэнаваў бітвы з рознымі персанажамі.

Сёння тыкток блогера пад нікам Crawly мае 5,8 мільёна падпісчыкаў, а найпапулярнейшыя ролікі набралі ўжо больш за сотню мільёнаў праглядаў. 

Аднак, не ўсе ў Польшчы былі радыя ягоным выхадкам, якія давалі не найлепшы прыклад паводзінаў моладзі. Да таго ж ён часта рабіў супярэчлівыя заявы. 

Пранкер у ролі зялёнага гнома, які тэрарызаваў гандлёвыя цэнтры Варшавы. Скрыншоты тыктокаў

Незразумела, што з таго, што расказвае сам блогер, праўда, а дзе ён жартуе. Учора ён у стрыме распавёў, што нібыта быў вымушаны з'ехаць з Польшчы і хацеў бы жыць у Маскве. А пасля аджартаваўся ў іншым роліку, што яго быццам бы ўнеслі ў рэестр замежных агентаў і на 50 гадоў забаранілі ўезд у Расію.

Цяпер блогер, мяркуючы па ягоных публікацыях, знаходзіцца ў Стамбуле. У сацсетках палякі радуюцца, што зялёны гном яшчэ не хутка да іх вернецца. «Ніхто так не аб’яднаў палякаў, як ён», — заўважыў адзін з каментатараў. 

Блогер Crawly ляціць у Стамбул. Скрыншот сторыс

У ліпені беларускія медыя пісалі, што хлопец нібыта родам з Беларусі. Аднак, нічога невядома было пра яго асабістае жыццё. Нават сапраўднае імя блогера — у сваім тыктоку хлопец прадстаўляецца як Рэй і кажа, што яму 23 гады.

@crawly_possessed

Факты детка.

♬ оригинальный звук - CRAWLY

У пачатку кастрычніка Crawly выклаў ролік з некалькімі фактамі пра сябе. Адным з фактаў стала прызнанне, што ён рускі. Але ў цітрах, накладзеных на відэа пасля здымкі, ужо напісана, што ён рускамоўны. Наўрад ці расеец стаў бы рабіць такое выпраўленне. 

«Нашай Ніве» ўдалося высветліць, як завуць хлопца і дзе ён жыў да пераезду ў Польшчу. 

Уладзіслаў Алійнічэнка ў час навукова-хімічнага шоу «Трукі навукі» для вучняў 3-га класа. Фота: Дняпроўскі ліцэй №139
Уладзіслаў Алійнічэнка ў час навукова-хімічнага шоу «Трукі навукі» для вучняў 3-га класа. Фота: Дняпроўскі ліцэй №139

Аказалася, што пад псеўданімам Рэй хаваецца Уладзіслаў Алійнічэнка. Зрэшты, пошук такога чалавека па сацсетках нічога не даў. 

Але яго фота адшукаліся на сайце ліцэя №139 у горадзе Дніпро ва Украіне. У сакавіку 2019 года ён разам з іншымі вучнямі выпускнога 11-га класа праводзіў навукова-хімічнае шоу «Трукі навукі» для вучняў 3-га класа. 

З улікам таго, што ў 2019 годзе ён вучыўся ў 11-м класе, ягоны ўзрост, хутчэй за ўсё, — 23 гады, як ён сам і называе.

Уладзіслаў Алійнічэнка (крайні злева ў другім радзе) у час віншавання дзяцей воінаў АТА. 2015 год. Фота: Днепрапятроўская абласная арганізацыі УА «Батьківщина»

Таксама хлопец трапіў у кадр, калі ў 2015 годзе ў школу завіталі актывісты «Бацькаўшчына маладая», якія павіншавалі дзяцей воінаў Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) з нагоды гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана. АТА ва Украіне называлі ваенныя дзеянні супраць расійскай агрэсіі на Данбасе з 2014 года. На фота з залі, дзе праходзіла ўрачыстасць, хлопец сядзіць у другім радзе, не выключана, што яго бацькі былі ўдзельнікамі АТА.

Уладзіслаў Алійнічэнка. Фота з сайта знаёмстваў
Уладзіслаў Алійнічэнка. Фота з сайта знаёмстваў

Таксама мы адшукалі стары профіль Улада на сайце знаёмстваў. Там, праўда, ягоны ўзрост завышаны на некалькі гадоў, відаць, каб выглядаць больш сталым у вачах дзяўчат. У профілі пазначаны горад Дніпро і адзначаецца, што хлопец цікавіцца татуіроўкамі, экстрымам і бегам — усе свае захапленні ён змог рэалізаваць у ролі пранкера ў Польшчы.

Фота з сацсетак і сайта знаёмстваў

Нягледзячы на тое, што сёння хлопец адгадаваў валасы, вусы ды бародку, зрабіў татуіроўкі і пірсінг, а раздвоенае брыво хавае за выгаленымі машынкай палоскамі, пазнаць ягоны твар не складана.

Скрыншот першага роліка блогера на ютубе

Ці звязвае яе нешта з Расіяй, цяжка сказаць. Свой першы ролік, выкладзены на ютубе, хлопец пазначыў геатэгам «Масква», хоць гэта можа не значыць анічога акрамя жадання прыцягнуць рускамоўную аўдыторыю з Расіі. 

А вось ніякіх фактаў, якія б пацвярджалі яго повязь з Беларуссю, мы не адшукалі. Адзінае, што дакладна вядома — блогер Crawly жыў ва Украіне і скончыў там школу.

Не выключана, што ён мог прадстаўляцца ў Польшчы беларусам, бо да беларусаў у палякаў менш гістарычных прэтэнзій і прадузятага стаўлення, чым да расейцаў і ўкраінцаў. Якую нацыянальную самасвядомасць мае блогер, насамрэч ведае толькі ён сам. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • Расеец
    30.10.2024
    Калі сам сябе назваў "русский", то бок так і лічыць. І паводзіць сябе як расеец.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    30.10.2024
    дэтэктыўнае агенцтва Наша Ніва))
  • Славянін
    30.10.2024
    Выразны прыклад таго, што амаль немагчыма адрозніц рускага, беларуса і ўкраінца.

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава8

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»1

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю45

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →