Грамадства1818

У прэзідэнты сабраўся генерал-маёр запасу

ЦВК Беларусі прыняў дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Сяргея Бобрыкава.

Фота: smolevichi-24.by

Сяргей Бобрыкаў — былы кіраўнік Вайсковай акадэміі, сёння — старшыня Беларускага саюза афіцэраў.

Ён нарадзіўся 15 красавіка 1962 года ў Лепелі. Скончыў Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча(1983), Вайсковую артылерыйскую акадэмію імя Калініна (1993) і Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Расіі (2005).

Бобрыкаў сярод іншага быў намеснікам начальніка Галоўнага штаба сухапутных войскаў, начальнікам 72-га гвардзейскага аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Печах. Восем гадоў быў начальнікам Вайсковай акадэміі. 

Жыве ў Смалявіцкім раёне. Жанаты, мае сына і дачку. Апошняя пайшла па слядах бацькі — у вайсковую сферу.

Такім чынам дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў падалі групы Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча, старшыні Беларускай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, галоўнага ідэолага Мінска, ад Беларускага саюза жанчын Вольгі Чамаданавай, экс-дэпутата Ганны Канапацкай.

У аўторак на сваім пасяджэнні ЦВК адхіліў заяўкі Аляксандра Драздова і Юрыя Губарэвіча.

Апошні дзень падачы заявак — заўтра.

З 7 лістапада стартуе збор подпісаў.

Каментары18

  • Улад
    31.10.2024
    Вось яму 100.000 подпісаў збяруць! Зразумела, хто збярэ і дзе. А калі ня хопіць, то ЦВК дадасць. Генерал будзе граць ролю "ястраба" побач с мірным Лукашэнка.
  • Ян
    31.10.2024
    Маскоўскі праект?, дык ён нават не адпавядае лукашысскай канстытуцыі, бо на працягу 20 гадоў ён жыў на тэрыторыю рф падчас вучобы. Таму тут відавочна, што гэта вылезла чарговая крамлёўская кансерва, што адвучылася на расеі. У такіх звычайна ў галовах суцэльны савок, рускі мір, пуцін і расея.
  • Сан
    31.10.2024
    Лукамольцы людзей за дэбілаў лічуць. Гэтыя бобрыкавы нават працоўным чалавекам ня будуць. Вы б разумнейшіх нашлі….хаця калі качанава на такой пасадзн, то што тут казаць..

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальніца крам у Брэсце і Гродне выпусціла адвэнт-каляндар з вельмі дзіўным напаўненнем4

Акадэмія навук: Мы можам спраектаваць электрарухавік не горшы чым «Тэсла», але гэта бессэнсоўна15

У ЗША застрэлілі кіраўніка найбуйнейшай страхавой кампаніі2

Беларускую выцінанку ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Палітвязня Данііла Гарасіма асудзілі на 10 гадоў калоніі

Стала вядома, дзе цяпер будзе працаваць Алесь Карлюкевіч2

Палата прадстаўнікоў прыслала Бондаравай адпіску па справе Марзалюка і «швалі» з Гродна14

Скакун беларускай зборнай сумуе па Алімпіядзе: Што ні кажы, гэта галоўныя спаборніцтвы ў жыцці3

Пашынян: Арменія больш не вернецца ў АДКБ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Галоўнае
Усе навіны →