Крымінальная справа аб махлярстве заведзеная ў дачыненні да былога намесніка міністра абароны РФ Паўла Папова. Да гэтага Папоў 11 гадоў быў намеснікам міністра абароны. Гэта ўжо трэці затрыманы намеснік Сяргея Шайгу.
Павел Папоў затрыманы СК РФ па справе аб махлярстве. Па версіі следства, ён узбагаціўся за кошт парка «Патрыёт».
За кошт рэсурсаў парка Папоў пабудаваў загарадны дом і добраўпарадкаваў участак плошчай каля 3 гектараў. Ён таксама прымушаў камерцыйныя кампаніі бясплатна выконваць будаўнічыя работы і займацца абслугоўваннем гэтага дома, сцвярджае СК.
Павел Папоў быў звольнены разам з першым намеснікам міністра абароны РФ Русланам Цалікавым, а таксама з двума намеснікамі міністра — Таццянай Шаўцовай і Мікалаем Панковым — указам Пуціна 17 чэрвеня.
Папоў доўгі час працаваў з Шайгу. З 1996 года ён працаваў на кіруючых пасадах у МНС, з 2008 па 2013 гады быў намеснікам Шайгу ў МНС.
Папоў стаў трэцім затрыманым намеснікам міністра. Да яго следчыя затрымалі за карупцыю Дзмітрыя Булгакава і Цімура Іванова.
Каментары