Грамадства2020

Выбарчая праграма Канапацкай: парламенцкая рэспубліка, забарона люстрацыі, а жанчынам браць шлюб можна з 17 гадоў

Базавы агітацыйны плакат выкананы па-беларуску. Слоган «Беларусь для людзей» шмат у чым адсылае да канцэпту Сяргея Ціханоўскага з ягонай «Краінай для жыцця».

Кандыдатка ў прэзідэнты — 2025 Ганна Канапацкая апублікавала сваю перадвыбарчую праграму.

Пераказваць дакумент папунктава няма вялікага сэнсу. Па-першае, ён — як і праграмы іншых палітыкаў — утрымлівае занадта шмат агульных момантаў кшталту расповедаў пра будучае павелічэнне дабрабыту. Па-другое, шанцы на перамогу Канапацкай складаюць 0,00%.

Таму звернем увагу на моманты, якія адрозніваюць Канапацкую ад Аляксандра Лукашэнкі і астатніх яго спарынг-партнёраў.

Па-першае, базавы агітацыйны плакат выкананы па-беларуску. Слоган «Беларусь для людзей» шмат у чым адсылае да канцэпту Сяргея Ціханоўскага пра «Краіну для жыцця».

Сітуацыя з палітычнымі эмігрантамі ў яе апісана адным агульным сказам: «Прадастаўленне ўмоваў для вяртання і забеспячэнне гарантыяў для сем’яў і асобаў, якія пакінулі краіну па эканамічных, палітычных ці іншых матывах».

Згадана і пра палітвязняў. Паколькі выкарыстоўваць такое слова ў цяперашняй Беларусі рызыкоўна, каманда Канапацкай абрала фармулёўку «асобы, прыцягнутыя да адказнасці за падзеі папярэдняга электаральнага цыклу». У адносінах да іх прапануецца «змягчэнне пакарання з максімальна магчымым прымяненнем амністыі і памілавання».

Канапацкая хацела б правесці рэферэндум і зрабіць краіну парламенцкай рэспублікай.

Кандыдатка выступае супраць забаронаў на прафесійную дзейнасць па палітычных матывах і супраць люстрацый, аднак яе пазіцыя не да канца зразумелая, бо яна ўдакладняе, што хоча забараніць толькі «пазасудовыя абмежаванні». То-бок калі б люстрацыю аформіць рашэннем суда, то Канапацкая падтрымала б яе?

Эканамічны блок адпавядае тэзісам рынкавай эканомікі: прыватызацыя, закрыццё неэфектыўных вытворчасцяў, прыватная ўласнасць на зямлю, амністыя капіталу.

Канапацкая прапануе павысіць прызыўны ўзрост да 20 гадоў, а ў цэлым паступова пераходзіць да кантрактнага войска.

Кандыдатка лічыць патрэбным замацаваць інстытут сурагатнага мацярынства, а жанчынам дазволіць браць шлюб з 17 гадоў.

Каментары20

  • Праўда
    01.01.2025
    Дабавіць Б і замест Ю Я, тады будзе як ёсць.
  • Sage Greenwood
    01.01.2025
    яна раіць у́сім у́сходнікам не зьвяртацца да люцыфера
  • Не панятна
    01.01.2025
    Навошта чытаць і аналізаваць гэтую макулатуру, твораную на каленцы студэнтамі-гэбэшнікамі?

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай6

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай

Усе навіны →
Усе навіны

Рыэлтар: За 50 тысяч даляраў у Мінску ўжо з цяжкасцю купіш нават «бабушатнік»8

Алена Анісім цяпер працуе настаўніцай10

Беларуская бізнэс-лэдзі, якая жыве ў Літве, уключыла навагодні зварот Лукашэнкі. І адхапіла ў сацсетках78

У інтэрнэце разляцеўся фэйк пра атручэнне ў Маскве сірыйскага дыктатара Башара Асада1

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства17

Максіму Мірнаму выдалілі з галавы злаякасную пухліну. Жонка тэнісіста апісала, як сям'я перажывала гэта5

Марыя Пеўчых прапанавала зняць з Расіі санкцыі ў абмен на вызваленне палітвязняў21

Еўракамісія расказала, чым заменяць расійскі газ пасля спынення Украінай транзіту3

«Затрыманае развіццё»: усё больш маладых людзей адкладае дарослае жыццё на святога ніколі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай6

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай

Галоўнае
Усе навіны →