Грамадства3131

Лукашэнка ў навагоднім звароце: «Змена пакаленняў завершыцца ў наступныя гады»

Аляксандр Лукашэнка гаварыў з выразнай задышкай, якой не змаглі схаваць гукарэжысёры тэлебачання. 

Аляксандр Лукашэнка падчас тэлезвароту з нагоды новага 2025 года. Скрыншот з відэа

70-гадовы Аляксандр Лукашэнка запісаў свой зварот у пышных інтэр'ерах Палаца Незалежнасці ў Мінску. Перад выступам тэлеканалы транслявалі прэлюдыю, у якой Лукашэнкі таксама было больш, чым Беларусі ці беларусаў.

Тэкст тэлезвароту быў даволі традыцыйным для Лукашэнкі. Прыцягнулі ўвагу словы ў сярэдзіне прамовы: «Мы ведаем, што ўсё, чаго дасягнулі ў мінулым 2024 годзе, будзе мець працяг у надыходзячым 2025-м. Наш шлях — пераемнасць. Змена пакаленняў завершыцца ў бліжэйшыя гады. Па-беларуску мудра — з апорай на ўсё, чым мы даражым і чым ганарымся».

Вось відэа і поўны тэкст звароту.

Дарагія суайчыннікі і госці Беларусі!

Набліжаецца поўнач. Гэта імгненні, калі мы з хваляваннем сочым за стрэлкамі гадзінніка і здаецца, што час ляціць. А так шмат трэба паспець: падзякаваць адыходзячаму году за ўсё добрае, зазірнуць у будучыню, загадаць жаданні.

У навагоднюю ноч мы сустракаемся за адным сталом з роднымі, блізкімі, сябрамі, каб сказаць адзін аднаму цёплыя словы і падзякаваць за добрыя справы.

А ў пераднавагоднія хвіліны гэта традыцыя прыходзіць у Палац Незалежнасці. Мне вельмі прыемна павіншаваць вас, дарагія беларусы, з Новым годам і перадаць самыя шчырыя пажаданні ва ўсе куткі нашай краіны.

Дзякуй за лепшыя імгненні адыходзячага года. За радасць бачыць, як вы стваралі сем'і і станавіліся бацькамі. Як дачакаліся ўнукаў і праўнукаў. Як малышы пайшлі ў першы клас, а выпускнікі адкрылі дзверы ў дарослае жыццё, прадаўжаючы гісторыю сям'і і краіны.

Вядома, не ўсё і не заўсёды было так, як марылася. Але жыццё — як музыка. Яно гучыць рознымі нотамі, у рознай танальнасці. А мы заўсёды павінны настройвацца на лепшае, дапамагаючы адзін аднаму.

Дзякую за тое, што ў цяжкую гадзіну былі побач з тымі, хто меў патрэбу ў падтрымцы. За навагодняе свята, якое ў гэтыя дні вы дорыце нашым дзецям, адзінокім людзям і старым.

Нізкі паклон усім, хто аддае сябе рабоце з людзьмі: лечыць, вучыць, выхоўвае.

Нашы поспехі і дасягненні былі на карысць Радзімы.

Беларускія сяляне сабралі добры каравай — дастатковы, каб падзяліцца з сябрамі і суседзямі. Парадавалі навінкамі айчынныя вытворцы.

А наша родная Беларусь стала яшчэ больш утульнай і камфортнай. Гэта зрабілі вы — усе, хто праектуе, будуе, робіць наша жыццё ярчэйшым сваёй творчасцю. Прыгажосць і чысціня, якія так захапляюць прыезджых да нас гасцей, — наш іміджавы поспех, візітная картка. І гэта ваша заслуга.

Можа, мы і не заўсёды задумваемся аб каштоўнасці таго, што стала нормай, але дакладна ведаем: свой шлях руху наперад мы выбіраем самі.

Дзякуй вам за палітычную мудрасць. Мы дастойна правялі адзіны дзень галасавання. Гэтак жа спакойна, без падказак і парад, сфарміравалі Усебеларускі народны сход. Гэта гістарычны крок, эфект ад якога давядзецца ўбачыць у дзеянні.

Яшчэ адной вяхой у гісторыі краіны стаў палёт першага касманаўта суверэннай Беларусі.

З такіх яркіх падзей і склалася аблічча адыходзячага года — стваральнага і цікавага. Мы ўпэўнена ішлі да сваіх мар і мэт, але галоўнае — пад чыстым небам.

За мір і нашу бяспеку дзякуй людзям у пагонах і іх сем'ям, якія забяспечваюць надзейны тыл нашым абаронцам.

З кожным годам гэтыя словы гучаць усё мацней і актуальней, а іх значэнне становіцца больш важкім. Як і ўдзячная памяць аб гераічным пакаленні Вялікай Айчыннай вайны.

У 80-годдзе Вялікай Перамогі для нас, наследнікаў пераможцаў, справа гонару захаваць завешчаны нам мір.

Дарагія беларусы!

Вось і 2024 становіцца гісторыяй. Нашай з вамі. Яна складзена з соцень тысяч успамінаў, але сюжэт заўсёды адзін: сумныя падзеі адыходзяць у мінулае, шчаслівыя — вядуць у будучыню.

Мы ведаем, што ўсё, чаго дасягнулі ў мінулым 2024 годзе, будзе мець працяг у надыходзячым 2025-м.

Наш шлях — пераемнасць.

Змена пакаленняў завершыцца ў бліжэйшыя гады. Па-беларуску мудра — з апорай на ўсё, чым мы даражым і чым ганарымся.

Наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці. Кожны яе год мы прысвецім аднаму важнейшаму напрамку.

Пачнём з Года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей.

Зусім хутка нам давядзецца выбіраць будучыню дзяржавы. Мы ўсе хочам, каб яна была паспяховай і шчаслівай. І абавязкова мірнай!

Каб родныя і блізкія былі здаровыя, каб нас акружалі надзейныя сябры, добрыя і спагадлівыя людзі.

Надыходзіць час загадваць жаданні, і няхай усё задуманае здзейсніцца. Няхай наша родная Беларусь, моцная і незалежная, заўсёды будзе адзінай сям'ёй і домам для кожнага.

Я ганаруся вамі і шчаслівы быць выканаўцам вашай волі! Шчасця вам і дабра!

З Новым годам, беларусы!

З Новым годам нашых сяброў і ўсіх добрых людзей!

Міру вам і спакою!

* * *

@nashaniva У сваёй прамове Ціханоўская надала найбольшую ўвагу сямейным традыцыям і доўгаму чаканню беларусамі таго дня, калі ўсе збяруцца разам. Яна заклікала трымацца беларушчыны, любіць адзін аднаго і разам працаваць дзеля лепшае будучыні #беларусь #нашаніва #тихановская #минсксейчас #белорусы #мова #жывебеларусь #беларусьновости ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

У мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка быў пачаўшы свой зварот з пажадання, каб наступны год быў мірны.

«Провожая Год мира и созидания, загадываем, чтобы следующий был таким же мирным для всех нас, для Беларуси. Мирным для наших соседей, да и для всех людей».

«Люди в погонах, спасибо вам за мир!» — дадаў ён у сярэдзіне звароту. Аналагічная падзяка прысутнічала і сёлета.

Каментары31

  • Алесь
    01.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ганьба
    01.01.2025
    Жыццё як музыка. А для цябе ўжо гучыць марш Шапэна.
    Твая адышка і апуханне будуць мець лагічны працяг у 2025-ым.
    Надыходзіць час загадваць жаданні... І няхай усё задуманае здзейсніцца!
  • #
    01.01.2025
    Лицо раздуло-то как.

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай6

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай

Усе навіны →
Усе навіны

Служба аховы прэзідэнта Паўднёвай Карэі не дазволіла яго арыштаваць

На трасе М-8 машына вылецела ў кювет і перакулілася. Загінула паўтарагадовая дзяўчынка3

У Кіеве падчас расійскага абстрэлу на Новы год загінуў вядомы нейрабіёлаг — разам з жонкай і катом

Рыэлтар: За 50 тысяч даляраў у Мінску ўжо з цяжкасцю купіш нават «бабушатнік»8

Алена Анісім цяпер працуе настаўніцай10

Беларуская бізнэс-лэдзі, якая жыве ў Літве, уключыла навагодні зварот Лукашэнкі. І адхапіла ў сацсетках78

У інтэрнэце разляцеўся фэйк пра атручэнне ў Маскве сірыйскага дыктатара Башара Асада1

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства17

Максіму Мірнаму выдалілі з галавы злаякасную пухліну. Жонка тэнісіста апісала, як сям'я перажывала гэта5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай6

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай

Галоўнае
Усе навіны →