Феерверк спачатку анансавалі дзяржаўныя СМІ, але сёння абвясцілі, што яго «правядзенне не планавалася».
Як расказала начальніца ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына, «правядзенне феерверку не планавалася. Летась феерверк таксама не праводзіўся», падкрэслівае яна.
Гэтую інфармацыю 31 снежня распаўсюдзілі ўсе дзяржаўныя СМІ.
У 2020—2021 гадах людзі масава ладзілі салюты ў 23:34, па нумары артыкула адміністрацыйнага кодэкса, па якім лукашысты асудзілі дзясяткі тысяч людзей.
Каментары