Брэд Піт і Анджэліна Джолі нарэшце развяліся пасля васьмі гадоў судоў
Амерыканскія акцёры афіцыйна аформілі развод 30 снежня, удакладняе People. Актрыса «стомленая, але радая, што гэтая частка жыцця скончылася», заявіў яе прадстаўнік Джэймс Сайман.
Брэд Піт і Анджэліна Джолі былі разам з 2005 года. У 2006 годзе ў іх нарадзілася дачка Шайла Нувэль, а ў 2008 годзе — двайняты Вів'ен Маршэлін і Нокс Леон. Піт таксама ўсынавіў усіх прыёмных дзяцей актрысы — Мэдакса Шывана, Пакса Т’ена і Захару Марлі. У 2014 годзе пара сыграла вяселле на поўдні Францыі.
Джолі падала на развод восенню 2016 года, указаўшы прычынай непрымірымыя разыходжанні.
Яна казала, што прыняла рашэнне пайсці ад Піта пасля таго, як ён у нецвярозым стане ўчыніў скандал падчас прыватнага рэйса.
Паводле яе слоў, муж ужыў да яе фізічную сілу на вачах у дзяцей, а таксама ўдарыў адно дзіця па твары і схапіў іншага за горла.
Каментары
Был бы нищим, развёлся б за месяц.
А с такими деньжищами брак не для тебя
я сначала даже немного ревновала