Грамадства2929

На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА

Магільны помнік Уладзіміра Макея, рэндар якога атрымала «Наша Ніва», такі ж супярэчлівы, як і постаць пахаванага пад ім міністра. Строгі профіль, увабіты ў абрысы радзімы, частка шыфру антырасійскіх паўстаўнцаў як прыжыццёвае крэда і пасмяротны запавет. І тут жа: адсылка да спрэчнай тэорыі, а замест Уладзіміра па-руску — «Владимир». 

Амаль праз два гады пасля самагубства найбліжэйшага паплечніка Лукашэнкі, Уладзіміра Макея, на ягонай магіле на Усходніх могілках з'явіўся помнік. 

На плоскі і нізкі пастамент з шэрага граніту пастаўлена аб'ёмная паўсфера, у разрэзе якой — глыбока выгравіраваная Беларусь і профіль Макея паверх. Ніжэй выбіта фраза «Люблю Беларусь», якая, хоць трывіяльная і апалітычная па форме, з'яўляецца часткай знакамітага моўнага шыфру антырасійскіх паўстанцаў 1863-га. 

«Каго любіш? — Люблю Беларусь. — То ўзаемна», — як лічыцца, па гэтай паслядоўнасці прызнанняў каліноўцы адрознівалі сваіх і ад расійскіх акупантаў, і ад проста абыякавых. 

Пры жыцці Макей, бывала, выкарыстоўваў гэтыя словы для завяршэння сваіх выступленняў. 

Так выглядае помнік на магіле Уладзіміра Макея на Усходніх могілках у Мінску. Фота: Наша Ніва

Чаму паўсфера як аснова кампазіцыі? Звярнуўшыся да вуснай спадчыны Макея, можна паспрабаваць патлумачыць выбар геаметрычнай формы адсылкай да геапалітычнай канцэпцыі «Сэрца зямлі» Хэлфарда Маккіндэра. Макей верыў у гэтую састарэлую ідэю і служыў ёй. Яна папулярна сярод тых, хто валодае ўладай або ўплывае на яе ў Беларусі і Расіі.

Ідэя абгрунтоўвае «вечнае» супрацьстаянне Расіі і яе сухапутных саюзнікаў з марскімі краінамі Захаду: маўляў, іхняй моцы некалі не хапіла для каланізацыі глыбокіх тэрыторый удалечыні ад вады, што абумовіла з'яўленне нелаяльнага і альтэрнатыўнага цэнтру сілы. 

У той жа час палова шара — як палова жыцця. 

Патрыёт бы яшчэ ўбачыў сімвалізм у спосабе выяўлення Беларусі.

Яе абрысы не нанесеныя зверху, як нешта часовае, як профіль самога Макея, а паказаныя вечным — выбітым глыбока ў «Сэрцы зямлі» контурам, прыбраць які можна толькі зрэзаўшы слаі з усяго шарыка.

Праўда што надмагільнае імя дзяржаўнага дзеяча напісана на мове, якой дрэнна валодалі жыхары вёскі Некрашэвічы Карэліцкага раёна — малой радзімы Уладзіміра Макея. Ён запісаны «Владимиром». 

*** 

Уладзімір Макей скончыў самагубствам 26 лістапада 2022 года. 

Апошнія гады жыцця міністра прайшлі ў атмасферы маральных, прафесійных і сямейных драмаў. Ён балюча перажываў крушэнне таго курсу, які праводзіў. Часта адчуваў сябе непатрэбным, а месцамі і проста недарэчным. 

Чытайце таксама: Імаверная прычына смерці Уладзіміра Макея — суіцыд

Пачаць працаваць на той вобраз будучыні, у якой бы знайшлося месца па-сапраўднаму незалежнай Беларусі, Макей не змог. Проста плюнуць і адысці ад справаў таксама не змог. Ягоны паступовы адыход ад улады перарос у адыход з жыцця.

Свой маральны выбар ён абгрунтаваў цытатай савецкага разведчыка Аляксандра Бялова (Ёгана Вайса), што лепш быць пакараным смерцю за вернасць, чым за здраду. 

Каментары29

  • Вінцэнт Каліноўскі - дыктатар Літвы
    29.12.2024
    Ні Каліноўскі, ні ягоныя паплечнікі, якія змагаліся за незалежнасць Літвы, не маглі і безумоўна не казалі гэтай лухты: «Каго любіш? — Люблю Беларусь. — То ўзаемна».
  • Ботам
    29.12.2024
    Макей любіў Лукашэнку, ўладу і сябе ва ўладзе. Беларусь ён не любіў, гэта хлусня. Або ты з Лукашэнкам, нават пасля 2020, або ты любіш Беларусь.
  • Ботам
    29.12.2024
    Вінцэнт Каліноўскі - дыктатар Літвы, А прызыў "супрацы з Лукашэнка" па метадычцы лукабота, як ты любіш, калі будзе? Распальванне нянавісці да назвы Беларусь ўжо ёсць.

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі11

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Самае жудаснае віншаванне за ўвесь час!» Ганна Бонд у шаленстве ад навагодняй рассылкі банка13

Лукашэнка назваў лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне». Сярод іх цэнтр Румо і БРСМ4

Санкцыі здагналі кіпрскую кампанію, за якой можа стаяць Шэйман5

Салюту ў Мінску не будзе1

Кіберпартызаны ўзламалі некалькі рэгіянальных сайтаў і запоўнілі іх віншаваннямі з Пагоняй4

Украінская пагранслужба адказала на расійскі ролік пра Санту5

«Газпром» пачаў зніжаць ціск у трубаправодзе з Урэнгоя ў Еўропу. Кампанія страціць яшчэ 5 млрд даляраў2

Будзьце асцярожныя! Каля навагодніх ялінак сёння будзе свет сілавікоў, могуць правяраць і тэлефоны17

Што паглядзець у навагоднюю ноч на беларускім ютубе? Альтэрнатыўная праграма перадач11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі11

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →