Грамадства77

Асірацелі міратворчыя сілы казацкай гвардыі Беларусі — памёр псеўдагенерал Сяргей Новікаў

«Нашай Ніве» стала вядома, што нядаўна памёр Сяргей Новікаў — адна з самых карыкатурных фігур гэтак званага беларускага «казацтва». Ураджэнец Столінскага раёна абвясціў сябе генерал-лейтэнантам. А потым пачаў прапаноўваць «вырашэнне справаў» і звязаўся з наркотыкамі. Складаем партрэт аднаго з топ-казакаў Беларусі.

Нарадзіўся Сяргей Новікаў у 1966 годзе. Біяграфія за савецкім часам цьмяная і недакладная. У часы незалежнасці папрацаваў у сферы харчавання, у 2002 годзе прысвоіў сабе генеральскае званне, абвесіў грудзі медалямі калчакаўскіх франтоў і заснаваў арганізацыю «Міратворчыя сілы казацкай гвардыі».

Новікаў узнагароджвае казацкім знакам увагі будучага міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча. Фота: kazaki.ast.social

Мэтай міратворчых сілаў стала «аб'яднанне лепшых прадстаўнікоў казацтва, лепшай часткі спадчынных казакаў, а таксама, у парадку выключэння, іншых асобаў, якія валодаюць высокай маральнасцю і высакародствам».

Па звестках «Белпола», у 2014 і 2015 годзе супраць яго праводзіліся праверкі па факце незаконнага абароту наркотыкаў. Яны нічым не скончыліся, што для Беларусі безумоўная рэдкасць. 

У 2016 з Новікава знялі забарону на выезд з Беларусі. Ён выехаў і пагарэў у Маскве, дзе расійскія камерсанты здалі яго ў ФСБ. 

Новікаў прапаноўваў за сціплы 1 мільён еўра дапамагчы «Тэкону» ў баданні з італьянскім контрагентам у Стакгольмскім арбітражы. Маўляў, там мой зямляк у суддзях, ён дапаможа. Мільён еўра Новікаву заплацілі, толькі фальшывых, а фээсбэшнікі адразу ж зашчоўкнулі кайданкі.

«Генерал-лейтэнант» Новікаў з Мітрапалітам Філарэтам. Фота: kazaki.ast.social

Колькі «генерал-лейтэнант» правёў у расійскіх засценках, невядома. Але ў 2020 у яго зноў узніклі непаразуменні з наркотыкамі ў Беларусі — яго зноў, трэці раз, правяралі на датычнасць да распаўсюду. Але зноў прыйшла адмова. 

Як вядома «Нашай Ніве», заўчасная смерць Новікава звязаная з хваробай.

Разам з яго смерцю, верагодна, перастае існаваць і арганізацыя «Міратворчых сілаў казацкай гвардыі». 

Такім чынам развіваць фетыш-субкультуру казацтва ў краіне застаюцца «Беларускае казацтва», «Усебеларускае аб’яднанае казацтва» і «Казачы спас».

Чытайце таксама: «Беларускія казакі»: небяспечныя гульні

Каментары7

  • Маскоўскі АГЕНТ
    30.12.2024
    "папрацаваў у сферы харчавання"

    Маскоўскі АГЕНТ , як і ўсе рпцэшнікі , ці нашы расеізатары
  • Міратворчыя Сілы Казацкае Гвардыі
    30.12.2024
    На справе атаман быў генералісімусам
  • Frank Haas
    30.12.2024
    дзя..мо

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова7

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Усе навіны →
Усе навіны

Саннікаў: Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, я буду першым, хто скажа, каб здымалі ўсе санкцыі17

Сям'ю будуць ставіць на ўлік як «сацыяльна небяспечную», калі ў бацькоў была палітычная адміністратыўка11

«Забойствы ў адным будынку», «Рыплі», «Сёгун». Топ серыялаў, якія выйшлі ў гэтым годзе

Топ-5 валют, якія былі самымі прыбытковымі ў 2024 годзе2

Памёр экс-прэзідэнт Эстоніі, пры якім краіна здабыла незалежнасць1

Год беларускай мовы ад Крутога адкладваецца. Будзе Год добраўпарадкавання краіны6

Выбарчая праграма Канапацкай: парламенцкая рэспубліка, забарона люстрацыі, а жанчынам браць шлюб можна з 17 гадоў20

Протас закінуў чарговыя дзве шайбы ў НХЛ. Ён ужо ў топ-50 бамбардзіраў

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова7

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Галоўнае
Усе навіны →