«Я ўбачыла вайну, а ты там галоўны»: Залужны апісаў у кнізе сустрэчу з варажбіткай 25 гадоў таму
Былы галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны распавёў пра прадказанні варажбіткі, калі ён быў яшчэ курсантам, піша УНІАН.
25 гадоў таму сённяшні пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны ўжо быў «апавешчаны» пра тое, што яго чакае поўнамаштабная вайна на пасадзе галоўнакамандуючага УСУ. У сваёй кнізе «Мая вайна» ён апісаў сустрэчу з варажбіткай у плацкарце, на шляху з Адэсы ў Жытомір, што адбылася 25 гадоў таму.
«Я ўбачыла вайну. Страшная. У нас, тут. А ты там самы галоўны», — апісаў Залужны яе словы.
Былы галоўнакамандуючы УСУ таксама заявіў, што ўспомніў пра гэты эпізод толькі ў канцы лютага 2022 года і ўсвядоміў, што наперадзе Украіну чакае «цяжкая вайна на выжыванне». Яна павінна завяршыцца перамогай Украіны.
Варажбітка, па яго словах, «пачула» крыкі і стогны, плач дзяцей. Яна распавяла Залужнаму, што яго продкі даўно ваявалі і што ён сам — воін.
Каментары