Працу ледзь паспелі скончыць 31 снежня — праз анамальнае цёплае надвор'е гной ніяк не мог схапіцца.
Традыцыя ляпіць з гною («балбаха» па-якуцку) сімвал года трымаецца ў Якуціі ўжо даўно, гэта справа сям'і Бопасавых у вёсцы Уолба Татцінскага ўлуса, паведамляе SakhaDay.ru.
Сёлета творчы працэс зацягнуўся, паколькі снежань быў экстрэмальна цёплым, балбах не мог схапіцца.
Аднак урэшце 31 снежня 2024 года скульптар Іван Бопасаў дафарбаваў ледзяное вока Змяі ў бурштынавы колер.
Каментары