Грамадства1313

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Адвакат Аляксей Ярмошын, адзіны сын былой старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, памёр у 2017 годзе. Яму было 39 гадоў.

Аляксей Ярмошын. Фота з яго фэйсбука

Аляксей Ярмошын памёр 10 чэрвеня 2017 года. Што здарылася з ім, афіцыйна не паведамлялася.

Некаторыя сябры казалі пра натуральныя прычыны — у Ярмошына былі вялікія праблемы са здароўем. Іншыя намякалі на тое, што прычынай мог стаць суіцыд — ён вельмі цяжка перажываў смерць свайго стрыечнага брата і блізкага сябра Вадзіма Капусціна, які разбіўся ў аўтакатастрофе за тыдзень да таго. Пасля гэтага Аляксея Ярмошына некалькі дзён не бачылі. Яго пачалі шукаць толькі, калі ён меўся сустракацца з кліентам, але не прыехаў.

@nashaniva Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай? #выборы #протесты #бчб #политика #новости #беларусь #минск #гомель #могилев #витебск #гродно #брест ♬ A tense suspense piece on the piano(1270072) - illmatic studio

У базе даных памерлых жыхароў Беларусі, якую атрымалі «Кіберпартызаны», у Аляксея Ярмошына прычынай смерці стаіць загадкавы код R99 — «іншыя недакладна пазначаныя і неўдакладненыя прычыны смерці».

Пахаванне сына Ярмошынай. Фота: «Радыё Свабода»

Раней судмедэкспертка тлумачыла ў каментары «Люстэрку», што такі код — R99 — звычайна выкарыстоўваюць у выпадках, калі было праведзена ўскрыццё цела, каб высветліць дакладную прычыну смерці чалавека, але на момант ускрыцця прычына смерці застаецца дакладна не зразумелай або выклікае сумневы.

«Што менавіта ён [доктар] можа падазраваць: захворванне ці гвалтоўную прычыну смерці, — на гэтым этапе невядома нікому, акрамя самога доктара», — тлумачыла судмедэкспертка.

Аналагічны код стаіць у пасведчаннях аб смерці Вітольда Ашурка і Уладзіміра Макея. І ў той, і ў іншай гісторыі ў грамадства засталося шмат пытанняў.

Апошнім месцам працы Аляксея Ярмошына была Мінская абласная спецыялізаваная юрыдычная кансультацыя №2. А дагэтуль ён быў намеснікам пракурора Фрунзенскага раёна Мінска.

Сям’і і дзяцей у Аляксея не было. Бацька яго, Дзмітрый Ярмошын, жыў у Калінінградзе і адносіны з сынам амаль не падтрымліваў.

«Уся мая сям'я — гэта мой сын», — казала Лідзія Ярмошына.

Лідзія Ярмошына з сынам

Каментары13

  • Трохі удакладненьняў
    27.12.2024
    Трохі ўдакладненьняў (на выснове ранейшых публікацый і камэнтароў яшчэ на тут.бае ад тых, хто быў непасрэдна знаёмы з сітуацыяй): сын Ярмошынай быў нармальным адэкватным чуваком, але ад шалёнай мамашы моцна пакутаваў. Яна жыць яму нармальна не давала, паламала патэнцыйны шлюб. Фактычна, звяла сваё адзінае дзіцё са сьвету.
  • даведка
    27.12.2024
    Какого лукашенковского чинишу не возьми: у всех детки или судьи, или прокуроры...
  • даведка
    27.12.2024
    Она тебе не ровня, говорила ему его элитная мамка из Бобруйска?

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА8

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА8

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →