Моды77

Носіце пінжак з джынсамі? Вось памылкі, якія многія робяць

Пінжак з джынсамі, хоць і выглядае як просты і надзейны выбар, можа лёгка стаць няўдалым, калі не ўлічыць важных дэталяў.

Фота: primermagazine.com, pinterest.com

Некалькімі парадаў у каментары The Wall Street Journal даў заснавальнік парыжскага атэлье Husbands Нікаля Габар.

Пінжак з джынсамі — гэта ўніверсальны вобраз, які можна зрабіць як расслабленым і трохі дзёрзкім, так і больш элегантным. Галоўнае — выбраць пасланне, якое вы хочаце перадаць сваім стылем.

З джынсамі спалучаюцца пінжакі з твіду, аксаміту, вельвету

Насіць офісны пінжак з джынсамі — гэта як падаваць ікру на папяровай талерцы: усё абсалютна не спалучаецца, кажа Габар. Гладкая тканіна пінжака не падыходзіць да грубага дэніму. Зусім іншае, калі пінжак тэкстурны.

З джынсамі ідэальна спалучаецца пінжак з твіду, аксаміту, вельвету.

Фота: hockerty.com

Пінжакі якога крою і тэкстуры прыгожа глядзяцца з джынсамі

Самы просты і стыльны выбар — цёмна-сіні пінжак з тканіны, вырабленай па тэхналогіі хапсэк (пры такім перапляценні нітак тканіна не мнецца і атрымліваецца лёгкай). Злёгку няроўная тэкстура такога пінжака добра спалучаецца з дэнімам, а цёмна-сіні колер падыдзе як для светлых, так і для цёмных джынсаў.

Таксама варта звярнуць увагу на пінжакі з латуневымі гузікамі залацістага адцення — гэта надасць вобразу завершанасць, падкрэсліваючы, што пінжак — самастойная рэч, а не частка касцюма.

Фота: hockerty.com

Па словах Габара, пад джынсы ідэальна падыдзе падоўжаны пінжак. Ён павінен перакрываць сцёгны ці злёгку апускацца ніжэй за іх. Пінжак павінен мець выразна выяўленыя плечы, шырокія лацканы і накладныя кішэні.

Выбірайце пад пінжак джынсы з прамым кроем

Што да джынсаў, то стылісты рэкамендуюць пад пінжак мадэлі з прамым кроем і класічным стылем (тыпу Levi's 501). Джынсы павінны быць з высокай ці сярэдняй пасадкай, але ніяк не з нізкай. Інакш вобраз будзе выглядаць негарманічна.

Роўны і акуратны сілуэт джынсаў прамога крою стварае больш строгі і структураваны вобраз. Завужаныя джынсы робяць фігуру цяжкай зверху, а мешкаватыя дадаюць неахайнасці.

Якія кашулі пасуюць пад джынсы з пінжаком

Для завяршэння вобразу падыдзе стыльны гальштук або элегантная вадалазка. Таксама выдатна глядзіцца не да канца зашпіленая зверху кашуля, белая футболка альбо джынсавая кашуля ў стылі вестэрн.

Габар раіць успрымаць пінжак амаль як паліто: яго можна зняць, але вобраз павінен заставацца завершаным.

Які абутак пасуе пад стыль джынсаў з пінжаком

Па словах стыліста, ёсць некалькі варыянтаў абутку, які пасуе да пінжака з джынсамі ў залежнасці ад стылю.

Калі джынсы з высокай пасадкай, добрым выбарам будуць чаравікі, напрыклад, чэлсі ці каўбойскія, якія надаюць вобразу элегантнасць і завершанасць.

Лоферы нададуць вобразу расслабленасці і нязмушанасці, асабліва калі яны карычневыя і спалучаюцца з папругай з аналагічным адценнем і тэкстурай. Для больш вулічнага стылю падыдуць кеды, якія дадаюць лёгкасці і нядбайнасці, ствараючы больш маладзёжны і свабодны вобраз.

Каментары7

  • ну
    29.12.2024
    добра, што не на стрынгі
  • Слаёк А.И.
    29.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ахтунг
    29.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»23

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дарагая кватэра ў Мінску за 2024 год — у доме, дзе жыве Наталля Эйсмант7

У Мінску больш не трэба насіць у ДАІ папяровую медыцынскую даведку

Сабаленка: Часам хочацца, каб пасмяяліся з маёй тупасці3

Новы лідар Сірыі расказаў, якім будзе лад у краіне, калі пройдуць выбары і якія будуць адносіны з Расіяй7

Вярхоўны дыпламат ЕС: Расія датычная да актаў дыверсій у Еўропе

Галоўчанка расказаў, што аліўе сёлета патаннеў3

У Чылі паліцыя знайшла скрадзеныя ў Лос-Анджэлесе гадзіннікі Кіяну Рыўза

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала9

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»23

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →