Хто ж ведаў, што варта было ўкладацца ў кенійскія шылінгі ці хаця б шры-ланкійскія рупіі?
З 78 валют, на якія Нацбанк Беларусі ўсталёўвае абменныя курсы — ці штодзень, ці штомесяц, — у дачыненні да 57 беларускі рубель за год патаннеў.
Мы параўналі афіцыйны курс на 1 студзеня 2025 года з тым, што быў роўна год таму.
Самыя прыбытковыя і стратныя валюты за 2024 год
1) Кенійскі шылінг — +33%
2) Шры-ланкійская рупія — +20%
3) Малайзійскі рынгіт — +13%
4) Кіргізскі сом — +12%
5) Армянскі драм — +11%
…
11) Даляр — +9
48) Еўра — +3%
65) Расійскі рубль — -5%
…
76) Нігерыйская найра — -37%
77) Эфіопскі быр — -52%
78) Ліванскі фунт — -82%
Адзначым, што Нацбанк Беларусі абапіраецца на афіцыйныя курсы валют. Калі ў краіне дзейнічае чорны рынак валюты, сітуацыя можа істотна скажацца.
У чым феномен кенійскага шылінга? Проста ён на працягу 2023 года абвальваўся — прыблізна на 40% у адносінах да даляра — адносна ўсіх валют, а цяпер патрохі адыгрывае падзенне.
Каментары