Грамадства1717

Будзьце асцярожныя! Каля навагодніх ялінак сёння будзе свет сілавікоў, могуць правяраць і тэлефоны

Міліцыя пераведзеная на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Улічвайце гэта, ідучы гуляць.

АМАП на вуліцах Мінска. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

З 31 снежня па 8 студзеня асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. 

Каля ўсіх ялінак, каля вакзалаў і гандлёвых цэнтраў дзяжураць супрацоўнікі міліцыі. Частка з іх можа быць у цывільным.

Традыцыйна праход да ялінак можа адбывацца праз пункты пропуску. На іх могуць не толькі правяраць на выбухоўку, але заадно і ператрасаць асабістыя рэчы, шукаць беларускую і ўкраінскую сімволіку, правяраць тэлефоны. Улічвайце гэта, калі пойдзеце на святкаванні.

Шчыльнасць нарадаў на вуліцах і ў дварах таксама павялічаная і, нагадаем, шмат дзе за людзьмі сочаць праз сістэмы відэаназірання. 

Каментары17

  • Не хаджу і не пайду
    31.12.2024
    На "выбарах" Лукашэнкі будзе тое ж самае - міліцыя будзе пераведзеная на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Але ж Латушка з Жываглод чамусьці заклікаюць ісці ў гэтае логава лукашыстаў.
  • даведка
    31.12.2024
    Вы ещё пользуетесь мобильными телефонами? Тогда мы идём к вам!
  • Казімір
    31.12.2024
    у Будславе на фэсце так было, стаяць на турнікеце і выбарачна да людзей: пакажыце тэлефон, уключыце яго.

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць8

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Партызаны «Атэш» паведамілі пра здзейсненую імі дыверсію на чыгунцы каля расійскага арсенала ў Цвярской вобласці

«Ліліт, вы святло яго жыцця». Раніцай 1 студзеня мінчук зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне ў самалёце «Белавія» на вышыні 10 тысяч метраў31

Памёр нядаўна асуджаны за «экстрэмізм» экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік1

Невядомы адкрыў стральбу ля начнога клуба ў Нью-Ёрку. Больш за 10 параненых

Простая запяканка з курыцы і бульбы, якія засталіся са святочнага стала1

У Лошыцкім парку з’явяцца кавярні, рэстараны і міні-гатэлі

Адно з самых вірусных фота 2024 года. Калі законы фізікі адпачываюць1

У лабавым сутыкненні ў Гродне пацярпелі пяць чалавек

У Чарнагорыі ў першы дзень новага года стралок забіў як мінімум 12 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць8

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Галоўнае
Усе навіны →