Аб'ектам для эксперыменту стала звычайная «зебра» на вуліцы Якуба Коласа паблізу 41-га дома. У цёмны час сутак уключаецца праектар, які дублюе бела-жоўтую разметку на дарогу.
Гэта дазваляе палепшыць бачнасць ва ўмовах слабога асвятлення. Таксама такое падсвятленне прыцягне ўвагу кіроўцаў пры пад'ездзе да пераходу. Новаўвядзенне асабліва актуальна на дадзеным участку. Тут высокі пешаходны трафік — побач размешчана гімназія і дзіцячы сад, паведамляе канал СТБ.
Новая тэхналогія будзе тэставацца на працягу паўгода. Пасля чаго будзе прынята рашэнне аб магчымасці прымянення аналагічных рашэнняў на вулічна-дарожнай сетцы Мінска.
Каментары