Грамадства66

«Не выключаю, што гэбісты». Дзяўчына хацела зарэгістравацца ў беларускім дадатку для знаёмстваў — а яе нехта апярэдзіў

7 жніўня свет пабачыў новы мабільны дадатак для знаёмстваў «Віт!» — ён створаны беларусамі для беларусаў. Супрацоўніца «Белсата» Лілія Гусарава захацела ў ім зарэгістравацца, але раней за яе гэта зрабіў нехта іншы, стварыўшы фэйкавую старонку дзяўчыны з памылковымі данымі.

Скрыншоты з фэйкавай старонкі

«Я зарэгістравалася там у суботу, — расказвае дзяўчына больш дэталёва. — Анкету запоўніла на наступны дзень, дадала фоты. Але яшчэ да запаўнення мне напісаў знаёмы, што пабачыў мяне ў гэтым дадатку, спытаў, як мне наогул апка (мабільная аплікацыя, дадатак, скарочанае ангельскае App. — НН). Я спачатку не зразумела, бо мая старонка не паказвалася нікому, пакуль я не запоўню анкету і не дадам здымкі. Пасля ўжо зразумела, што ён меў на ўвазе, бо пабачыла сама свой клон». 

У фэйкавым акаўнце размясцілі два фотаздымкі Ліліі. З большага ўсе звесткі ў анкеце былі некарэктныя: напрыклад, там пазначылі, што дзяўчыне 23 гады, хаця ёй 27. Усе пункты ў раздзеле «Зацікаўленасці» таксама былі міма, як і рост са знакам задыяка.

«У «Пра сябе» там пакінулі жудасна пафасную фразу, якую я б ніколі не напісала: «Добрая, мілая, люблю Беларусь і яе вольны народ». Нягледзячы на тое, што я сапраўды люблю Беларусь і беларусаў. Але гэта любоў ідзе са мной аўтаматам», — тлумачыць суразмоўца.

Дзяўчына адразу ж напісала таму акаўнту і, не атрымаўшы адказаў, паскардзілася на старонку. На дадзены момант яна не паказваецца ў аплікацыі. Тое, што старонку заблакавалі пасля скаргаў, нам пацвердзілі і ў тэхнічнай падтрымцы «Віт». Перад гэтым карыстальніку было прапанавана пацвердзіць асобу.

Таксама да фэйкавай старонкі ў якасці кантакта быў прывязаны тэлеграм-акаўнт. Мы прабілі яго па розных ботах — адназначна, што ён свежаствораны.

«Асабліва пужае, што гэта маглі быць гэбісты. І такім чынам яны маглі выпытаць нейкую інфармацыю, якая можа нашкодзіць іншым людзям.

Тым больш нядаўна была гісторыя, як прапагандысты званілі людзям у замежжа і прадстаўляліся маёй калегай (гаворка ідзе пра стварэнне сюжэта для «Мінскай праўды». — НН). Так што я не выключаю, што гэта могуць быць гэбісты. Ад іх можна чакаць любой подласці».

Каментары6

  • Эх
    14.08.2024
    Спачуваю, але нічога не будзе
  • А
    14.08.2024
    Стандартная практыка сэрвісаў знаёмстваў на старце ствараць фэйкавыя старонкі з фота выпатковых людзей з інтэрнэта, каб першых карыстальнікаў не сустракала пустэча. Хутчэй за ўсё тут як раз такі выпадак.
  • 14.08.2024
    Я ўжо стары і заішоў ў " аднакласнікі " . Знайшоў сваю школу ( якой ўжо ня існуе ) , знайшоў свой клас . Ледзь с ног не зваліўся ))) Больш паловы незнаёмымыя люді . Знайшоў фота свайго 10 классу . Праверыў . На старонке ў сетцы-манюкі . Некаму стваралі біяграфіі, ды засунулі іх ў наш клас каб легалізаваць. Так заўсёды было .

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →