Грамадства1919

Кадэбэшнікі спрабуюць вербаваць беларусаў-эмігрантаў праз іх бацькоў — што вядома?

Як стала вядома «Нашай Ніве», кадэбэшнікі актыўна завітваюць да бацькоў беларусаў-эмігрантаў, прапаноўваючы папоўніць шэрагі іх агентаў. Пра гэта нам паведаміла адразу некалькі крыніц.

Мы не ўказваем даныя суразмоўцаў у мэтах бяспекі.

У адным з кейсаў супрацоўнікі КДБ прыйшлі дадому да маці дзяўчыны, якая з'ехала Беларусі ў 2020 годзе. Вядома, што яна ўключаная ў так званую базу «Беспарадкі» за ўдзел у акцыях пратэсту.

«Спачатку забралі маці да сябе, праглядалі ўсе яе сацсеткі і ліставанне ў месенджарах. Распытвалі пра мяне, чым жыву, з кім камунікую. Прапанавалі «паўплываць» на мяне, патлумачыўшы, што яны мне не ворагі і я магу прыехаць дадому, маўляў, за бяспеку можна не перажываць, — расказвае дзяўчына. — Потым яны ўзялі ў маці мае кантакты і званілі напрамую: зноў даводзілі, што баяцца няма чаго, што я магу прыехаць і працаваць у Беларусі, нібыта мне і з працай дапамогуць (за мяжой жа ў мяне ўсё дрэнна, на іх погляд)».

Але ўсё гэта, як высветлілася ў канцы размовы, не проста так — за магчымасць вярнуцца на радзіму ці ездзіць туды-назад «без праблем на мяжы» трэба будзе зліваць інфармацыю пра беларускую дыяспару, пра актывістаў, якія не свецяцца, але нейкім чынам праяўляюць сябе за мяжой.

«Я, канечне, адмовілася, патлумачыўшы, што дадому ўсё адно не збіраюся — і гэта праўда. Але яны, відаць, шукалі ў настальгіі па радзіме слабае месца. Згадалі заадно, што вось, магчыма, ж у мяне нехта некалі памрэ, і тады я перадумаць магу, захачу могілкі наведаць», — працягвае дзяўчына.

Да бацькі яшчэ аднаго беларуса прыйшлі з падобнай мэтай. Хлопец жыве за мяжой ужо некалькі год, і таксама ўдзельнічаў у пратэстах.

Кадэбэшнікі казалі бацьку, што працягваюць сачыць за сацыяльнымі сеткамі цікавых ім людзей, аналізуюць.

«У таты пыталіся, ці не хачу я на іх папрацаваць, каб ездзіць у Беларусь. Ëн даў зразумець, што гэта — пустое, але яму давялі, каб ён усё ж паразмаўляў са мной», — кажа хлопец.

Яшчэ адзін суразмоўца адзначае, што даўно зрабіў сацыяльныя сеткі закрытымі і пачысціў падпісантаў, але кадэбэшнікі, якія прыйшлі да яго маці, нібыта паказвалі свежыя сторыс і допісы адтуль.

«Такое адчуванне, што нехта з маіх падпісантаў з Беларусі з імі ці супрацоўнічае, ці ў іх проста некалі правяралі тэлефон, і ў мой профіль зайшлі адтуль».

Акрамя прапановы спакойна ездзіць у Беларусь у абмен на супрацоўніцтва, якую маці папрасілі перадаць, у яе пыталіся пра цікаўнасць сына да палка Каліноўскага.

«У мяне ніякіх думак ваяваць не было, я даўно жыву сваім жыццём, у мяне сям’я. Але гэта іх, відаць, вельмі хвалюе. Шукаюць таго, хто можа нейкую інфу пра полк зліваць», — расказвае хлопец.

Чытайце таксама:

«Чэкіст», ветэран ці шпіён ГУР? Магчыма, у Польшчы выкрылі яшчэ аднаго агента беларускага КДБ

«Будзеш ездзіць па свеце і расказваць нам, як жыве дыяспара». Дзяўчына расказала, як КДБ схіляў яе да супрацы

КДБ вырабіла пашпарт «Новай Беларусі» для экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва

Каментары19

  • Вясёлка
    06.04.2024
    Трэба адшукваць iх дзетак за мяжой
  • Эмігрант
    06.04.2024
    Хай свайму сябру Халезіну тэлефануюць, той дакладна не адмовіць.
  • Тарнада
    06.04.2024
    Нагадаю, кгб, губазiкi, лукашэнкi гэта ворагi беларускага народа i здраднiкi, таму паступаць з iмi трэба так як i яны адпаведна.

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»7

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Усе навіны →
Усе навіны

Вы 100% не ведалі, што ў гэтых месцах Мінска можна смачна і танна паесці2

Орбан прыляцеў у Пекін і сустрэўся з Сі Цзіньпінам1

Левая кааліцыя атрымала перамогу на выбарах у Францыі. Ультраправыя — на трэцім месцы

Мілінкевіч пра свае дыялогі з Макеем: Ён адназначна быў за незалежнасць і беларускасць17

Як чыноўнікі закуплялі рэчы для шпіца Умкі12

Ультраправыя прыхільнікі Трампа актыўна ствараюць міліцыю па ўсіх штатах. Наколькі гэта сур'ёзна?4

Мілінкевіч згадаў, як кіраўнікі партый прапанавалі яму па чарзе ўзначальваць апазіцыю. І з беларусамі перасталі сустракацца ў Еўропе7

У другім туры парламенцкіх выбараў у Францыі ў лідары нечакана выбіліся левыя19

Сілавік, які здзекаваўся з затрыманых у Мінску пасля выбараў: Ну, б***ь, мала даваў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»7

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Галоўнае
Усе навіны →