Грамадства1313

Мы знайшлі спіс «тэрарыстаў» ад КДБ, які згубіўся на пяць месяцаў. Цяпер у ім амаль 450 беларусаў

Сайт КДБ, на якім раней публікаваўся спіс, не працуе з лютага пасля ўзлому «Кіберпартызанаў». За гэты час спіс значна павялічыўся.

Новыя людзі ў тэрарыстычным спісе. Злева направа зверху ўніз: Кацярына Шаблінская-Іванова, Ірына Гаўрыловіч, Сяргей Буната, Дзяніс Кучынскі. Фота: Укантакце, pimeyes.com. Калаж «Нашай Нівы»

Аднак высветлілася, што пакуль сайт КДБ не працуе, чэкісты вырашылі публікаваць яго ў адмысловым тэлеграм-канале. Апошні раз ён абнаўляўся 28 чэрвеня.

Вірусаў у файле, здаецца, няма. Прынамсі, у гэтым пэўны сервіс-агрэгатар Virustotal, але мы не раім адкрываць файл на ўласным камп'ютары.

З лютага 2024-га, калі «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт КДБ, у спіс дадалося 46 прозвішчаў. З іх рэальных тэрарыстаў дзевяць чалавек — гэта людзі, якіх дадалі туды па рэзалюцыях ААН.

Больш за трыццаць новых «тэрарыстаў» асуджаныя ў Беларусі. Напрыклад, у спіс дадалі маладую маці Кацярыну Шаблінскую-Іванову, іпэшніка з Баранавічаў Сяргея Бунату, жанчыну, якая мае сына з інваліднасцю, Надзею Лапцёнак, былога вайскоўца Дзяніса Кучынскага, 18-гадовага першакурсніка БДПУ Германа Лебедзева і 43-гадовую мінчанку Ірыну Гаўрыловіч.

Ёсць і тыя, хто збег ад пераследу і асуджаны завочна. У спісе з'явіліся імёны Вольгі і Андрэя Павукоў, колішняга ўдзельніка каманды Віктара Бабарыкі і сакратара Каардынацыйнай рады Івана Краўцова, а таксама палітолага Дзмітрыя Балкунца.

На сёння ў спісе 1160 імёнаў. З іх 450 — гэта людзі, уключаныя туды па палітычных матывах (з іх два грамадзяніна Украіны), амаль 40% ад усяго спісу.

Унясенне ў спіс накладае значныя абмежаванні. Напрыклад, «тэрарыстам» нельга перавесці грошы ў СІЗА або калонію. Па вызваленні жыць таксама няпроста — напрыклад, немагчыма адкрыць рахунак у банку і амаль немагчыма ўладкавацца на добрую працу.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Вопрос редакции
    10.07.2024
    Блин, черт меня дернул открыть этот файл, что делать,
  • Павук
    10.07.2024
    Э-э-э-э-э, миня та за што?
  • Балтунэць
    10.07.2024
    Кравцов - НЕ террорист!

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне64

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так5

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі5

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла11

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне64

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →