Вайна3333

Кабанчук патлумачыў, чаму каліноўцы не заходзяць з рэйдамі ў Беларусь

Расійскі добраахвотніцкі корпус часам праводзіў аперацыі на тэрыторыі Расіі. Беларускія ваяры такіх рэйдаў не збіраюцца рабіць — былы намеснік камандзіра палка Каліноўскага, а цяпер «міністр абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Вадзім Кабанчук у інтэрв'ю «Маланцы» патлумачыў чаму.

«Я проста не разумею, якую мэту можна дасягнуць гэтымі рэйдамі. Таму што рэйд расійскіх добраахвотнікаў зразумелы — адцягнуць сілы з іншых участкаў фронту.

Тады былі таксама так званыя выбары Пуціна ў Расіі, магчыма, гэта была прычына», — разважае Кабанчук.

Ён дадае: на мяжы служаць вайскоўцы тэрміновай службы — гэта маладыя хлопцы, частка з якіх магла ўдзельнічаць у пратэстах у 2020-м.

«Гэта самы горшы сцэнарый, што хтосьці дзесьці зойдзе і пачне забіваць адзін аднаго. Да Лукашэнкі ж такім чынам мы не дабярэмся. Таму ў пэўнай ступені я на сённяшні час быў бы нават супраць такіх акцый, бо іх можна расцэньваць як правакатыўныя».

Кабанчук лічыць, што сітуацыя ў Беларусі вырашыцца інакш. Ён праводзіць паралель з Другой сусветнай вайной, калі шэраг краін пасля ўзяцца Берліна былі дэакупаваны без баёў, і тлумачыць, што найбольшая праблема для Беларусі цяпер — пуцінскі рэжым.

Каментары33

  • Кабаненко
    09.08.2024
    Да лукі кажа не дабрацца такім чынам. Матывацыя у́ "міністра" тое што трэба, канешне. Гледзячы на "поспехі" кацапау́ на сваіх да тэрыторыях, складваецца у́ражанне, што Беларусь можна было б увогуле прайсці з поу́начы на поу́день і з захаду на у́сход таранам. Але каму гэта трэба, лепш лапшу на вушы вешаць.
  • Эюя
    09.08.2024
    Каліноўцы зойдуць, калі будзе прамы вайсковы канфлікт паміж Украінай і Беларуссю. Да гэтага часу Каліноўцы будуць бараніць Украіну, знішчаць Пуціна і рэабілітаваць беларускую нацыю ў вачах украінцаў. Гэта самае важнае, што трэба разумець. Гэта вялікая задача і пакуль што Каліноўцы выконваюць яе годна.
  • Эюя
    09.08.2024
    І Наша Ніва, Полк Каліноўскага пішацца з вялікай літары гэтак сама, як Наша Ніва. Майце павагу.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць7

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць7

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →