У цэнтры Гомеля прадалі вялікі завод — цану прыйшлося знізіць на 80%
Новы ўладальнік атрымаў ва ўласнасць 29 тысяч квадратных метраў плошчаў.
У цэнтры Гомеля прадалі памяшканні былога завода вымяральных прыбораў.
Комплекс на вуліцы Інтэрнацыянальнай выставілі на продаж яшчэ 2021 годзе, тады яго кошт ацэньваўся ў 10 мільёнаў рублёў. Аднак пасля цэлага шэрагу безвыніковых аўкцыёнаў цану было вырашана знізіць на 80%.
Новы ўладальнік купіў былы завод за 2 млн рублёў, або за 635 тыс. даляраў па курсе. Ён атрымаў ва ўласнасць 29 тыс. кв. м адміністрацыйных і вытворчых памяшканняў, якія цяпер не выкарыстоўваюцца.
Пасля афармлення неабходных дакументаў новы ўласнік зможа выкарыстоўваць набытую маёмасць на сваё меркаванне па шырокім пераліку прызначэнняў: гандлёвыя цэнтры, рэстараны, кавярні, цырульні, інфармацыйныя цэнтры, цэнтры вольнага часу, трэнажорныя і спартыўныя залы, гатэлі і многае іншае.
Каментары