Грамадства44

«Няпраўда абурае». Вернікі расказалі, што не так са звальненнем пробашча Чырвонага касцёла

У сувязі са звальненнем пробашча мінскага Чырвонага касцёла Уладзіслава Завальнюка выданне Katolik.life сабрала рэакцыі вернікаў. У іх сталі ключавымі два фактары: фігура ксяндза Уладзіслава Завальнюка ў звязцы з ягоным змаганнем за вяртанне храма і форма падачы навіны, якая падрывае давер.

«Няпраўда абурае». Што не так са звальненнем пробашча Чырвонага касцёла паводле вернікаў

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк — злева

У каментарах вернікаў, што важна, выказвалася агульнае разуменне сітуацыі — таго, што парафіі і святыні не з'яўляюцца ўласнасцю святароў, і што адстаўка пробашчаў — нармальная справа.

Аднак два фактары сталі ключавымі: гэта фігура ксяндза Уладзіслава Завальнюка, аднаго з самых шанаваных святароў Беларусі, у звязцы з ягоным змаганнем за вяртанне закрытага Чырвонага касцёла, а таксама — форма падачы навіны аб ягоным звальненні.

Многія вернікі, у тым ліку з парафіі Святога Сымона і Святой Алены, адзначалі, што яны чакалі сыходу пробашча ў адстаўку, і пасля таго, што адбылося, яны яшчэ больш упэўніліся ў меркаванні, што звальненне ксяндза Уладзіслава Завальнюка — умова, якую паставілі ўлады для адкрыцця Чырвонага касцёла.

Не ўсе згодныя, што варта было ісці на гэтую чарговую саступку, аднак больш за ўсё абурыла і засмуціла тое, што касцёльныя ўлады падалі навіну з фармулёўкай «у адказ на скіраваную ад яго просьбу звольнены з пасады пробашча».

Парафіяне сцвярджаюць, што гэта няпраўда — святар не падаваў просьбу аб звальненні. Таму адзначаюць, што гэта вельмі падрывае давер да касцёльных уладаў і афіцыйных каталіцкіх медыя.

Вернікі так і не знайшлі пацвярджэння таго, што заява ад пробашча была, журналістам таксама такіх доказаў не падалі, адзначыўшы, што прашэнне магло быць і вусным.

У любым выпадку, звальненне можна было патлумачыць душпастырскімі прычынамі — тады б гэта не выклікала столькі абурэння, падзелаў, але сустрэла б больш разумення.

Больш за тое, ключавыя пытанні не патлумачылі і падчас развітання з пробашчам і нават адключылі анлайн-трансляцыю з гэтай падзеі. Вернікі адзначаюць, што адчулі непавагу да сябе.

Некаторыя меркаванні вернікаў былі выказаныя публічна:

«Абурае няпраўда. Ксёндз Уладзіслаў гаворыць, што не падаваў просьбы адправіць яго на пенсію. І як тады ставіцца да афіцыйнай навіны? Як святар, ён, вядома, не аспрэчвае волю біскупа, але і казаць, што гэта ён сам прасіўся «на адпачынак», тады не выпадае. Мне думаецца, што найлепшым сродкам, каб спыніць хвалю здагадак і домыслаў, было б апублікаванне фота той самай «заявы».

Я разумею, што наўрад ці быў такі прэцэдэнт, але тут вельмі няпростая сітуацыя. Наш пробашч — сапраўды чалавек, з якога фантануе энергія, і ўявіць, што ён раптам пажадаў спыніць дзейнасць… Неяк неверагодна гучыць», — лічыць Марыя.

Таксама яна адзначыла «гарачую зацікаўленасць лёсам» ксяндза Уладзіслава — бо яго проста звольнілі, не прызначыўшы служыць у якую-небудзь іншую парафію.

«Сітуацыя непрыгожая, але зразумелая. Значыць, улады такія ўмовы паставілі: касцёл прыбірае пробашча, і толькі тады «Спадчына» паварушыцца з рамонтам», — зрабіў выснову Мікалай.

«Закрыты Чырвоны касцёл сведчыць нашмат мацней, чым адкрыты, у якім баяцца сведчыць аб Праўдзе», — упэўнены Андрэй.

Паводле яго слоў, «без такіх пастыраў касцёлы ператвараюцца ў «бюро рытуальных паслуг» і «гурткі касцёльнага спеву».

«Цяперашнія рэаліі ўсе разумеюць, і калі вызваленне ксяндза Уладзіслава ад пасады пробашча можа дапамагчы ў вяртанні храма — хто ведае, можа і неблагі гэта крок (…)

Але вельмі расчаравала іншае. Навошта публікаваць хлусню на афіцыйным сайце? Нехта можа апраўдаць хлусню нейкімі шматхадовачкамі, але гэта аргумент для жыцця свецкага, дзе няма паняцця граху і абсалютнасці маралі», — тлумачыць сваю пазіцыю Віктар.

Каментары4

  • Ўладзь Завальнюк
    30.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ганьба
    31.07.2024
    ... Ты вядзеш мяне ў газавую камеру, але робіш гэта без павагі... Дзіцячы сад.
  • Я там быў
    31.07.2024
    Касьцёл і з фашыстамі ў дзёсны лупіўся. А тут вас нешта раптам дзіўляе.
    Статак баранаў пад кіраўніцтвам крывадушнікаў.
    Тычыцца любой рэлігіі.

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →