Грамадства44

На развітанні з ксяндзом Завальнюком адключылі трансляцыю. Што там было?

Падчас святой імшы парафіі Святога Сымона і Святой Алены ў мінскім кафедральным касцёле 28 ліпеня, калі вернікі развітваліся са звольненым пробашчам ксяндзом Уладзіславам Завальнюком, анлайн-трансляцыя, якая заўсёды вядзецца ў храме, была адключаная. Пасля заканчэння імшы трансляцыю зноў уключылі. Што адбывалася ў гэты час, выданне Katolik.life спытала ў удзельнікаў імшы.

На развітанні з ксяндзом Завальнюком адключылі трансляцыю. Што там было?

Гэтую развітальную імшу цэлебраваў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк разам з новапрызначаным пробашчам парафіі Чырвонага касцёла ксяндзом Францішкам Рудзем. Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на ёй не было.

«Была звычайная імша, без сюрпрызаў. Ксёндз Уладзіслаў ніякіх заяў не рабіў. Калі імша скончылася, святары пайшлі, але мы чакалі, што пробашч выйдзе да нас, скажа развітальнае слова. І ён выйшаў, былі доўгія авацыі. Сказаў, што прымае волю іерарха, што трэба далей рабіць Божыя справы. Напрыканцы паціснуў руку новаму пробашчу», — гаворыць вернік.

Паводле яго, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк добра трымаўся, усміхаўся, пры гэтым было відаць, што ў яго прыкра на сэрцы, але ён стараўся гэтага не паказваць.

«Ключавыя пытанні не праясніліся. Ніхто не пацвердзіў, што ксёндз Уладзіслаў падаваў прашэнне аб звальненні, і сам ён казаў у прыватных размовах, што гэтага не рабіў. Ці застанецца ён у парафіі, дзе будзе служыць — на гэтыя пытанні нам не адказалі.

Абвясцілі ягонае новае прызначэнне — каардынатар беатыфікацыйнага працэсу Эдварда Вайніловіча. Але не патлумачана, ці будзе нейкі офіс, за якія сродкі рабіць гэту дзейнасць, пра пенсію, пра сродкі на жыццё нічога не сказана».

«Хвала Езусу Хрысту!» — такімі словамі святар развітаўся з парафіянамі.

Каментары4

  • Відавочца Падзеяў
    29.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Відаць касцёл "пад канторай".
    30.07.2024
    Там не толькі адключылі трансляцыю на тою гадзіну. Нехта таксама выдаліў з канала ўсе што было з кс. Ўладыславам.
  • Янка
    30.07.2024
    бабруйчанін , як заўжды - міма, таварыш. На ютубе шмат ролікаў, у якіх ксёндз Завальнюк прамаўляе па-беларуску. Увогуле, пераважная большасць набажэнстваў у беларускіх каталіцкіх і грэка-каталіцкіх парафіях вядзецца па-беларуску, польскамоўныя набажэнствы - гэта адзінкі. А вось пачуць беларускую мову ад святара БПЦ-РПЦ - гэта сапраўды нешта неверагоднае. Таму адразу бачна - хто беларускі патрыёт, а хто - нехта іншы.

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →