26 ліпеня па вуліцы Сялянскай у Гомелі абрынуўся фасад былога будынка РАУС Цэнтральнага раёна 1960 года пабудовы, які знаходзіўся на рэканструкцыі. Каб высветліць прычыну здарэння, выданне «Флагшток» пагаварыла з будаўніком, які знаёмы з гэтым аб'ектам.
На ўмовах ананімнасці Міхаіл (імя змененае з меркаванняў бяспекі) паведаміў пра фактары, якія маглі прывесці да абрынання будынка:
«Новы ўладальнік-прыватнік вырашыў не тлуміць галавы з праектам. Экспертызы не было, рабочыя свідравалі сцены і пашыралі вокны на свой страх і рызыку».
Прычына такіх паводзінаў, па словах Міхаіла, у банальным жаданні ашчадзіць грошы:
«Уладальнік будынка хацеў зрабіць са старога будынка міліцыі гандлёвы цэнтр з мінімальнымі ўкладаннямі. Цяпер за ўсё гэта будзе сур'ёзна расплачвацца».
Выглядае, што пашпарта аб'екта, абавязковага пры правядзенні будаўнічых работ, на будынку былога РАУС не было. У момант абвальвання будынка ўчастак пад ім захоўваў ранейшае прызначэнне — для будаўніцтва і абслугоўвання будынкаў дзяржорганаў і спецслужбаў.
Каментары