Эканоміка11

Кітай скараціў імпарт беларускіх харчоў. Па некаторых пазіцыях падзенне вельмі значнае

У бягучым годзе Кітай скараціў імпарт з Беларусі па шэрагу харчовых таварных пазіцый. Пра гэта сведчаць даныя Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, піша Myfin.by.

Фота ілюстрацыйнае

У 2024 годзе Кітай працягвае рабіць закупкі з Беларусі па асобных харчовых таварных пазіцыях. Пры гэтым па некаторых відах прадукцыі назіраецца скарачэнне аб'ёму закупак як у коштавым, так і ў колькасным выражэнні.

У студзені — чэрвені 2024 года Кітай імпартаваў з Беларусі рапсавага алею на суму каля $130 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года закупкі зменшыліся больш чым на $45 млн.

Імпарт мяса і харчовых субпрадуктаў хатняй птушкі з РБ скараціўся з $172,2 млн у 1-м паўгоддзі 2023 года да $94,4 млн за такі ж перыяд гэтага года.

Закупкі замарожанай ялавічыны праселі з $46,8 млн да $41,6 млн.

Таксама зафіксавана падзенне імпарту і па іншых харчовых пазіцыях:

  • малочная сыроватка — мінус $9 млн;
  • малако і вяршкі, згушчаныя або з дадаваннем цукру або іншых падсалоджвальных рэчываў — мінус $7,2 млн.

Каментары1

  • Ёсік
    27.07.2024
    І што гэта азначае? Кітайцы, як і беларусы, сталі меней ужываць мяса, і менш зьліваць вады.

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына4

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Усе навіны →
Усе навіны

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

ЗША нанеслі ўдары па аб’ектах Ісламскай дзяржавы ў Сірыі

Асад у 2014 годзе: Я не Януковіч, я нікуды не з'еду12

«Гэта ўжо і ёсць прывабнасць». Стала вядома, колькі зарабляюць чыноўнікі-кіраўнікі ў рэгіёнах3

«Прыехалі на нашы КПП, стралялі ў паветра». Расійскія базы ў Сірыі цалкам ізаляваныя паўстанцамі12

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак37

«Лукашэнка — яснавідзец!» Што за серыял ідзе на СТБ18

У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, калі спаў: спружына матраца ўпілася яму ў нагу2

Не Skarnik. Які беларускі анлайнавы слоўнік сёння найлепшы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына4

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Галоўнае
Усе навіны →