Літоўскія памежнікі не пусцілі беларуса ў Беларусь. Як так выйшла?
Грамадзянін Беларусі на Renault хацеў вярнуцца на радзіму праз пункт пропуску «Меднікі». Але яму давялося затрымацца ў Літве.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/1-iylku.jpg.webp)
Літоўскія памежнікі ў пункце пропуску «Меднікі» затрымалі маладога беларуса, які ехаў у Беларусь на Renault Megane Scenic з беларускімі нумарамі. Пры праверцы дакументаў памежнікі западозрылі, што мужчына знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.
Ад кіроўцы дрэнна пахла, ён з цяжкасцю размаўляў і дрэнна арыентаваўся ў прасторы, паведамілі ў памежнай службе Літвы.
Праверка на алкатэстэры паказала сярэднюю ступень алкагольнага ап'янення — на першым ўдыху 2,20 праміле, на другім — 2,16.
Памежнікі перадалі беларуса і ягоны аўтамабіль паліцыянтам. Мужчыну пагражае крыміналка: штраф, пазбаўленне правоў і магчымая канфіскацыя аўто.
Каментары