Музыка33

Лэдзі Гага выпусціла пад Хэлаўін дзіўны і жудасны кліп на сінгл «Disease». Здаецца, гэта новы хіт

У кліпе, знятым украінскай рэжысёркай, Лэдзі Гага змагаецца са сваімі ўнутранымі дэманамі пад дарк-электра-поп. Крытыкі падзяліліся: адныя называюць трэк вяртаннем да класічнага гучання, іншыя — новай эрай у творчасці спявачкі. 

Лэдзі Гага спрабуе зжыцца з унутранымі дэманамі. Кадр з кліпа

Новы сінгл спявачка анансавала яшчэ ў пачатку мінулага тыдня, а яго прэм'ера адбылася 25 кастрычніка. Трэк «Disease» (Хвароба) увойдзе ў доўгачаканы сёмы музычны альбом артысткі і дае першае ўяўленне пра яго.

Сёння на YouTube з'явіўся і афіцыйны кліп «Disease», у якім Лэдзі Гага супрацьстаіць розным версіям сябе, некаторыя з якіх выглядаюць сапраўды жудасна, спрабуючы аднавіць кантроль над самымі глыбокімі страхамі. 

Напярэдадні сусветнай прэм'еры кліпа спявачка падзялілася значэннем песні ў сваім Instagram.

«Я шмат думаю пра адносіны са сваімі ўнутранымі дэманамі. Мне заўжды было цяжка прызнаць, як хаос і сумятня спакушаюць мяне. Гэта выклікае ў мяне пачуццё клаўстрафобіі.

«Disease» — гэта сутыкненне з гэтым страхам, сутыкненне з самой сабой і сваёй унутранай цемрай і ўсведамленне таго, што часам я не магу перамагчы або пазбегнуць тых частак сябе, якія мяне палохаюць. Што я магу паспрабаваць уцячы ад іх, але яны ўсё яшчэ частка мяне, і я магу бегчы і бегчы, але ў рэшце рэшт я зноў сустрэну гэтую частку сябе, нават калі толькі на імгненне.

Танцы, змяненне, уцёкі, ачышчэнне. Зноў і зноў, зноў з сабой. Гэтае з'яднанне ўрэшце цудоўнае для мяне, бо яно — маё, і я навучылася з ім спраўляцца», — напісала яна.

Лэдзі Гага ў бессэнсоўных уцёках ад самой сябе. Кадр з кліпа

«Disease» зноў вяртае нас да змрочных і максімалісцкіх сінглаў канца 2000-х і пачатку 2010-х гадоў, якія прынеслі сусветную славу спявачцы. Побач з выбуховым прыпевам і простымі, але трапнымі вакальнымі хукамі (гэтае «а-ааа!») — меладраматычны тэкст песні пра сілу кахання, якая здольная «вылечыць тваю хваробу».

Менавіта такімі захапляльнымі і эксцэнтрычнымі песнямі Лэдзі Гага і заваявала калісьці ўвесь свет. Аматары шалёнага сінгла «Bad Romance» дакладна не застануцца абыякавымі да апакаліптычнага рытму «Disease».

Пакуль адны крытыкі пішуць пра яе вяртанне да класічнай формы і гучання, іншыя заяўляюць пра новую эру ў музычнай кар'еры Лэдзі Гагі. Фанаты ж спявачкі засталіся ў захапленні ад трэка і вакалу спявачкі. Яны былі зачараваныя гучаннем, а ролік з жудаснымі вобразамі, якія якраз пасуюць да Хэлаўіна, ужо разабралі на цытаты і мемы.

Кадр з кліпа

Дарэчы, новы кліп Гагі зрэжысавала ўкраінка Таня Муінья. Як вядома, раней кліпмэйкерка стварыла ролікі для Лені Кравіца, Гары Стайлза, Кэці Пэры, The Weeknd, Джэніфер Лопес і Дуа Ліпы.

Ва Украіне Муінья з'яўляецца рэкардсменкай па колькасці ўзнагарод у намінацыі «Найлепшы відэакліп» штогадовай прэміі YUNA. Яна таксама была рэжысёрам нумара Alyona Alyona і Jerry Heil на Еўрабачанні 2024 года.

Выхад новага сёмага студыйнага альбому Лэдзі Гагі «LG7» запланаваны на люты. Апошні яе музычны альбом «Chromatica» выйшаў у 2020 годзе.

Кадр з кліпа

Апошнія гады Гага надавала больш увагі сваёй акцёрскай кар'еры. Напрыканцы верасня яна выпусціла альбом «Harlequin», прымеркаваны да прэм'еры фільма «Джокер: шаленства на дваіх», у якім яна сыграла адну з галоўных роляў. Альбом стаў трэцім альбомам спявачкі, які заняў 1-е месца ў джазавым рэйтынгу Billboard.

Шалёны поспех мела і песня «Die With a Smile» (Памерці з усмешкай), якая была запісаная ў дуэце з Бруна Марсам і выпушчана ў жніўні, якая дасягнула 3-га месца Billboard Hot 100 і трымаецца ў верхніх пазіцыях дагэтуль. На Spotify песня ўжо сабрала звыш 770 мільёнаў праслухоўвання, а яе афіцыйны кліп набраў каля 230 мільёнаў праглядаў на YouTube. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Саўка Нуты
    31.10.2024
    "Здаецца, гэта новы хіт". Здаецца - хрысціцеся. А я пайду слухаць сваіх "Песняроў".
  • Моладзь
    31.10.2024
    Саўка Нуты, вам ужо паміраць трэба, а не Песняроў слухаць, дзядуля
  • Disorder
    31.10.2024
    Папса не музыка, а хвароба.

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА47

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

Пяскоў: Крамлю не падыходзіць варыянт замарозкі вайны ва Украіне2

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку41

Перад зімой на Камароўцы зноў з'явіліся грыбы

Выйшаў «Гладыятар 2». Адны гледачы яго разносяць, іншыя ў захапленні — вось чаму2

Дзе знаходзіцца ў Беларусі вуліца з самай доўгай назвай?2

У 101 год памёр адзін з самых багатых нарвежцаў. Ён адмовіўся ад мільярдаў і працаваў па 10 гадзін на дзень4

Амбасада ЗША ў Кіеве закрылася з-за магчымай сёння буйной паветранай атакі1

ДТЗ з удзелам некалькіх аўто адбылося ў Мінскім раёне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА47

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →