Латвія хоча наогул забараніць машынам з беларускімі нумарамі перасоўвацца па краіне
Іх будуць канфіскоўваць і перадаваць Украіне.
З 00:00 уступіла ў сілу забарона ўязджаць у краіну на беларускіх нумарах. Зараз Міністэрства юстыцыі Латвіі хоча пайсці далей і ўвесці поўную забарону на ўдзел у дарожным руху для машын з такімі нумарамі. Пра гэта міністр юстыцыі Інэсе Лібіня-Эгнэрэ распавяла на латвійскім тэлебачанні.
З 00:01 аўтамабілі з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі на латвійска-расійскай або латвійска-беларускай мяжы пры спробе ўехаць у Латвію разварочваюць і просяць вярнуцца ў краіну, адкуль яна прыехала. Пры гэтым калі машына з такімі нумарамі паспрабуе выехаць у РФ або Беларусь, яе выпусцяць: выязджаць можна, заязджаць нельга. Але гэта пакуль.
Інэсе Лібіня-Эгнэрэ нагадала, што ў Латвіі ў дачыненні да аўтамабіляў з расійскімі нумарамі дзейнічае поўная забарона: нельга ўязджаць, нельга ездзіць па краіне. Аналагічная забарона павінна быць уведзеная і для беларускіх машын.
Так як санкцыі для машын з беларускімі нумарамі ўступілі ў сілу толькі гэтай ноччу, Міністэрства юстыцыі распрацуе дакладна такое ж рэгуляванне для машын з беларускімі нумарамі, якія ўжо ўдзельнічаюць у дарожным руху», — сказала палітык.
Паводле яе слоў, калі такая забарона будзе ўведзеная, аўтамабілі, якія пасля нейкага пераходнага перыяду не будуць перарэгістраваныя і працягнуць ездзіць па латвійскіх дарогах, можна будзе канфіскаваць, у тым ліку каб перадаць Украіне.
«Можна казаць пра два крокі. Цяпер уступілі ў сілу санкцыі ЕС у дачыненні да перасячэння мяжы. А ў дачыненні да ўнутранага паведамлення нам трэба паправіць закон, гэта можа зрабіць Сейм, а Міністэрства юстыцыі падасць законапраект», — сказала палітык.
-
Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага
-
«Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць». Беларус расказаў пра сваё затрыманне ў Грузіі
-
Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў
Каментары