Свет11

Калонію ў расійскім Валгаградзе штурмавалі. Усе захопнікі былі забітыя

Папраўчую калонію строгага рэжыму №19 у Валгаградзе (Расія) захапілі днём 23 жніўня. Здарылася гэта падчас паседжання дысцыплінарнай камісіі. 

Штурм калоніі. Скрын відэа Расгвардыі

Захопнікі сцвярджалі, што звязаныя з ІДІЛ і помсцяць за затрыманых за тэракт у «Крокус Сіці холе». Адзін з іх быў у камізэльцы смяротніка.

Усе закладнікі былі вызваленыя падчас штурму ў ПК-19. Штурм цягнуўся паўгадзіны. Усе захопнікі былі забітыя, паведамляе ТАСС.

У захопе закладнікаў, піша ТАСС, маглі ўдзельнічаць грамадзяне Узбекістана Рамзіндзін Тошаў і Цемур Хусінаў і ўраджэнцы Таджыкістана Назірчон Тошаў і Рустамчон Наўрузі. Трое асуджаныя па наркатычным артыкуле. Цемур — за наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, якое пацягнула смерць.

Чатыры супрацоўнікі Федэральнай службы выканання пакаранняў загінулі — трое ў калоніі, адзін у бальніцы. Усяго 8 супрацоўнікаў калоніі былі захоплены ў закладнікі.

Сярод пацярпелых быў начальнік калоніі Андрэй Дзявятаў.

Гэта ўжо другі ў гэтым годзе падобны інцыдэнт у Расіі. У чэрвені зняволеныя ісламісты захапілі закладнікаў у калоніі ў Растове. На ліквідацыю нападнікаў тады адправілі спецназ.

Каментары1

  • Ромка
    23.08.2024
    2 мільёны даляраў і верталёт у Грузію, я так разумею не атрымалі. Наіўныя, у расіі чалавечае жыццё не каштуе нічога, таму ўзялі яны закладнікаў ці не, яно м.м не важна, таму трэба было цікаці, пакуль была такая магчымасць, больш шанцаў бы было

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА18

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь не дапусціць, каб яе ўцягнулі ў канфлікт ва Украіне5

Асноўны інстынкт па-віцебску. Хлопец ехаў па сэкс у Оршу, а заняўся ім проста на прыпынку з першай сустрэчнай16

Міністр інфармацыі: У Беларусі пакуль не плануецца закрываць YouTube1

Прадстаўніка гомельскага праўладнага прафсаюза судзілі за распаўсюд экстрэмізму

Кампаніі, якія займаюцца дастаўкай аўто з ЗША, прапрацоўваюць новы маршрут праз адну з краін Еўрасаюза1

Памёр адзін з бацькоў-заснавальнікаў расійскага тэлебачання Мікалай Сванідзэ9

ГУР Мінабароны Украіны пацвердзіла інфармацыю пра збіты расійскі знішчальнік і паказала ВІДЭА7

Нігерыйскі футбаліст, які гуляе за «Івацэвічы», набыў французскую кавярню ў Брэсце12

Праўладныя сацыёлагі расказалі, што чытаюць беларусы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА18

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА

Галоўнае
Усе навіны →