Яго цела эвакуююць ратавальнікі МНС Расіі.
15 ліпеня ў 19:20 у МНС Расіі паступіла паведамленне, што ў цясніне Ірык-Чат у Кабардзіна-Балкарыі 34-гадовы беларускі турыст сарваўся са скалы.
На жаль, да моманту прыбыцця спецыялістаў мужчына памёр.
Група беларусаў-альпіністаў складалася з 14 чалавек. Перад выхадам у цясніну турысты не зарэгістравалі свой маршрут у МНС Расіі, як гэта прадугледжана правіламі.
Каментары