Ежа11

Галубцы з маладой капусты — рэцэпт

Традыцыя заварочваць фарш у капусны ліст ёсць у розных кухнях свету. Так, напрыклад, на ўсходзе распаўсюджаная далма — тыя ж галубцы, толькі ў вінаградным лісці. Варыяцыі галубцоў у славянскіх кухнях таксама розняцца: нехта робіць іх, выкарыстоўваючы замест белакачаннай савойскую ці чырвоную капусту. Сёння мы прапануем класічны варыянт, які вы можаце адаптаваць пад свае ўпадабанні.

Cabbage rolls
Фота: aniagotuje.pl

Каб зрабіць галубцы з маладой капусты, спатрэбіцца:

  • 750 г фаршу са свіной лапаткі,
  • вялікая галоўка маладой капусты,
  • 100 г сухога рысу — напрыклад, басмаці,
  • 1,5 шклянкі булёну,
  • 1 вялікая ці некалькі маленькіх цыбулін — каля 230 г,
  • 1 сталовая лыжка расліннага алею для смажання,
  • 500 мл таматнага соусу або таматнай пасты. Калі ў вас таматная паста, то варта таксама дадаць спецыі: па чайнай лыжцы солі, перцу, арэгана і маярану,
  • чайная лыжка салодкага перцу,
  • жменя свежага кропу.

Як гатаваць:

  1. Адварыце рыс да мяккасці ў падсоленай вадзе паводле інструкцыі. Гатовы адкладзіце ўбок, каб яны астывалі.
  2. Аблупіце вялікую цыбуліну і нарэжце яе вельмі дробна. Абсмажвайце яе на слабым агні з адной сталовай лыжкай алею каля 5—8 хвілін. Цыбуля павінна стаць злёгку празрыстай і мяккай.
  3. Калі ў вас не фарш, а мяса, то здрабніце яго ў кухонным камбайне сярэдняга памеру.
  4. Усе інгрэдыенты для начынкі складзеце ў адну міску. Гэта будзе: фарш; прыгатаваны і добра асушаны рыс; смажаная цыбуля; чайная лыжка солі, перцу, арэгана і маярану. Усё вельмі старанна перамяшайце.
  5. Падрыхтуйце вялікую і шырокую каструлю. Заліце вадой да 1/3 яе вышыні. Уключыце пліту.
  6. Лісце капусты можна абдаць кіпнем некалькімі спосабамі. Спачатку лепш выдаліць нажом храпку — з сярэдзіны трэба выразаць перавернуты конус. Гэта палегчыць працэс зняцця лісця. Пакладзіце капусту ва ўжо кіпячую ваду выразанай часткай уніз. Праз дзве хвіліны перавярніце капусту і пачакайце яшчэ 2-3 хвіліны, перш чым здмыць першыя лісты. Здымайце лісты па 2-3 за раз. Абкручвайце галубцы і здымайце наступныя лісткі.
  7. Кожны ліст мае тоўстую жылку пасярэдзіне. Вымаць яе варта акуратна (не вельмі глыбока, бо ёсць рызыка, што начынка выпадзе). Можна проста зрэзаць вострым нажом частку, якая выступае.
  8. Пакладзіце ў руку порцыю начынкі памерам з мандарын (для лістоў большага памеру гэта будзе прыкладна 70-80 грам начынкі). Злёгку прыплюшчыце яго і перанясіце на ліст побач з выразанай жылкай. Захіліце бакавіцы ліста ўнутр. Шчыльна згарніце капусту ад таўсцейшай жылкі да краёў ліста.
  9. Сфармуйце такім чынам усе галубцы. Выліце ваду з рондаля. На дно пакладзіце некалькі падраных лістоў і тых, якія былі занадта малыя, каб згарнуць галубцы (тады ніжнія галубцы не будуць прыгараць). Выкладзіце галубцы адзін побач з іншым, заўсёды швом уніз. Пэўна, вы зробіце два ці нават тры пласты.
  10. Заліце галубцы агароднінным булёнам — прыкладна 1,5 шклянкі (або ў крайнім выпадку проста вадой). Дадайце ў булён 500 мл таматнага соусу (можна выкарыстоўваць таматную пасту, тады ў яе трэба дадаць па плоскай чайнай лыжцы солі, перцу, арэгана, маярану). Накрыйце каструлю. Давядзіце галубцы да кіпення, а затым паменшыце агонь да нізка-сярэдняга. Капуста ў галубцах павінна размякчыцца прыкладна за 35 хвілін варэння.
  11. У канцы гатавання можна дадаць плоскую чайную лыжку салодкага перцу і жменю свежанарэзанага кропу.

Як прыгатаваць галубцы ў духоўцы:

Загорнутыя ў маладое капуснае лісце галубцы выкладзіце адзін побач з адным у вялікую жаратрывалую форму (папярэдне выкладзіце дно формы парванымі або занадта маленькімі лістамі для таго, каб загарнуць галубцы). Пастаўце маладыя галубцы на сярэднюю паліцу ў разагрэтую да 180 градусаў духоўку. Накрыйце форму і запякайце 40 хвілін (або даўжэй, калі капуста занадта цвёрдая). Па заканчэнні гэтага часу паліце іх таматным соусам (ці таматнай пастай з прыправамі).

Пастаўце галубцы з падліўкай назад у духоўку і запякайце без вечка каля 15 хвілін або даўжэй (такая ж тэмпература).

Падавайце галубцы як самастойную страву. Яшчэ іх вельмі смачна есці з варанай бульбай. На наступны дзень яны будуць яшчэ лепшыя.

Каментары1

  • Жвір
    24.08.2024
    Цудоўная прапанова. Але складана, без тэарэтычнай падрыхтоўкі гамон.

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»21

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі26

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі20

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»21

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →