Канцэрт рэпера Канье Уэста ў Маскве запланаваны на 6 верасня. Артыст прыязджаў у сталіцу дзеля выбару пляцоўкі. Аднак дата яго паездкі была падабрана так, каб ён трапіў на святкаванне юбілею расійскага дызайнера Гошы Рубчынскага. «База» даведалася падрабязнасці візіту Уэста ў Маскву.
Па даных крыніц «Базы», на цяперашні момант у арганізатараў канцэрту ёсць два асноўных месцы для правядзення мерапрыемства — «Лужнікі» і стадыён «Дынама» («ВТБ Арэна»).
Канье разам з Рубчынскім асабіста глядзелі варыянты пляцовак. Па даных «Базы», фірме, якая будзе арганізоўваць канцэрт (Кампанія «Арт лайф»), больш падабаецца варыянт з «Лужнікамі» (туды можна прадаць больш квіткоў). Самому Канье больш спадабалася дынамаўская Арэна (яна сучасней, і там лепш акустыка).
Рашэнне па месцы правядзення канцэрта плануецца прыняць на працягу двух тыдняў.
У маі некаторыя СМІ пісалі, што Уэст выступіць у «Лужніках» 8 чэрвеня, аднак прадстаўнікі канцэртнай пляцоўкі зняпраўдзілі гэтую інфармацыю.
Уэст апошнім часам трапіў у шэраг скандалаў: у прыватнасці, ён усхваляў Гітлера і апублікаваў у твітары пост з графічным сімвалам, які спалучае свастыку і зорку Давіда.
Каментары