Усяго патроху44

Канье Уэст заявіў, што сімпатызуе Гітлеру

Амерыканскі рэпер і бізнэсмен Канье Уэст прызнаўся ў інтэрв'ю з радыёвядучым і канспіралогам Алексам Джонсам на партале Infowars.com, што сімпатызуе Гітлеру.

Джонс абмяркоўваў з Уэстам і нацыяналістам Нікам Фуэнтэсам нядаўнюю крытыку ў адрас Канье з-за антысеміцкіх выказванняў, каментароў пра смерць Джорджа Флойда і абранай футболцы з надпісам «White Lives Matter».

У размове Джонс заявіў, што Уэст «не Гітлер і не нацыст», так што ён не заслугоўвае дэманізацыі. На што рэпер адказаў: Што ж, я бачу добрае і ў Гітлеры таксама». «У кожным чалавеку ёсць штосьці каштоўнае, у асаблівасці ў Гітлера», — дадаў ён.

Джонс адрэагаваў на выказванне суразмоўцы і адзначыў, што яму не падабаюцца ні нацысты, ні Гітлер. Уэст жа перапыніў яго словамі: «Мне падабаецца Гітлер». На думку рэпера, «габрэйскія медыя прымусілі нас адчуваць, быццам нацысты і Гітлер ніколі не прапаноўвалі свету нічога, што мае каштоўнасць».

«Яны рабілі добрыя рэчы таксама, нам трэба перастаць пастаянна абражаць нацыстаў», — падкрэсліў Уэст.

У апошні час Канье Уэст рэгулярна аказваецца ў цэнтры скандалаў. У пачатку кастрычніка яго акаўнт у Instagram заблакавалі за антысемітызм у паведамленнях да рэпера Diddy. Даўні партнёр музыкі Adidas заявіў аб пераглядзе кантракта з ім.

Gap, а таксама кангламерат Kering адмовіліся ад супрацоўніцтва з рэперам. Гэта здарылася пасля таго, як Уэст прэзентаваў на Парыжскім тыдні моды футболкі брэнда Yeezy са слоганам «White Lives Matter», які трывала звязаны з ультраправымі і неанацыстамі.

Акрамя таго, у падкасце Drink Champs Канье заявіў, што Джордж Флойд памёр ад перадазіроўкі фентанілу, а не ад дзеянняў паліцэйскага. А пасля рэпер паскардзіўся на «габрэйскія СМІ», якія яго нібыта заблакавалі. Маці дачкі Джорджа Флойда падала ў суд на Уэста. Сума кампенсацыі, якую яна патрабуе, — 250 млн даляраў.

Каментары4

  • Bhagawan
    02.12.2022
    Redkasny bałvan. U časy Hitlera ŭ jaho nie było b anijakich šansaŭ.
  • Максим Дизайнер
    02.12.2022
    "Маці дачкі Джорджа Флойда падала ў суд на Уэста. Сума кампенсацыі, якую яна патрабуе, — 250 млн даляраў.
    "

    А, во оно что, Михалыч
  • КХ
    02.12.2022
    ня ведаю, што там ён казаў пра Гітлера, але вось тое, што дж. Флойд магчыма памёр ад перадозу- не выключна.
    Тое, што цяпер белым складаней - гэта ведаюць усе, хто жыве ў мульцікаляровых краінах.
    Цікава, штотцемнаскуры К. Уэст аб этам кажа, але за гэта заслугоўвае пашаны.

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?9

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму22

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?9

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →