У Рэчыцы жанчына выпала з 8 паверха на вачах мужа — у таго здарыўся інфаркт. Абоіх выратаваць не ўдалося
Трагедыя адбылася ў Рэчыцы 29 мая. Жанчына мыла вокны ў сваёй кватэры і выпала з 8 паверха, паведамляе Primenews. Усё гэта адбылося на вачах яе мужа.
Муж жанчыны тут жа пабег на вуліцу, каб аказаць дапамогу, але было позна. Медыкі хуткай дапамогі, што прыехалі на месца здарэння, канстатавалі смерць. Спробы запусціць сэрца вынікаў не далі — траўмы аказаліся занадта сур'ёзнымі.
Муж загінулай увесь гэты час знаходзіўся побач і ў нейкі момант адчуў сябе дрэнна. Ад перажыванняў у мужчыны здарыўся інфаркт.
Нягледзячы на тое, што брыгада хуткай была побач і тут жа правяла рэанімацыйныя дзеянні, да поспеху яны таксама не прывялі.
Каментары
Людзі, мыйце вокны толькі швабрай-згонкай з падлогі: няхай недзе і неідэальна будзе, затое без рызыкі паляцець дагары нагамі