У 15:10 10 кастрычніка стала вядома пра ўзлёт з аэрадрома «Мачулішчы» двух самалётаў МіГ-31К ВКС РФ, якія прыбылі ў Беларусь крыху раней. Пазней шэраг маніторынгавых каналаў паведаміў пра пасадку МіГаў у Мачулішчах, але суполка «Беларускі Гаюн» трымаецца іншай думкі.
Зыходзячы з даступнай інфармацыі, «Беларускаму Гаюну» вядома, што пасля ўзлёту самалёты МіГ-31К не вярнуліся на аэрадром «Мачулішчы». Знішчальнікі ўзялі курс на поўдзень, праляцелі міма Баранавічаў і затым на ўсход — у бок РФ.
Такім чынам, на бягучы момант найбольш верагодна тое, што МіГі пасля ўзлёту пакінулі тэрыторыю Беларусі і вярнуліся ў Расію.
Каментары
Хто там гэту ... піша ?